Акраец хлеба (паэма)
Акраец хлеба | |
---|---|
польск.: Kęs chleba | |
| |
Жанр |
Паэма Гутарка |
Аўтар | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | Лістапад 1854 |
Дата першай публікацыі | 1855 |
Асобнае выданне | 1855 |
Выдавецтва | Крысціян Тэафіл Глюксберг |
Месца публікацыі | Вільня |
Колькасць старонак | 72 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Акра́ец хле́ба» (польск.: Kęs chleba) — паэма-гутарка Уладзіслава Сыракомлі. У ёй паэт апісаў выпадак з жыцця з свайго бацькі[1].
Твор напісаны ў лістападзе 1854 г. у Барэйкаўшчыне[2], пасля трох месяцаў са сканчэння паэмы «Маргер»[3]. У 1855 г. «Акраец хлеба» выйшаў асобным выданнем[4].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Лагода шмат гадоў арандоўваў невялікую вёску і прывязаўся да яе, быццма да сваёй уласнай, палюбіў мясцовы люд, і гэты люд палюбіў яго. Але ўладар вёскі, намоўлены Заборам, пастанавіў скасаваць арэнду Лагоды і аддаць вёску ў арэнду Забору. Лагода са слязамі пакідае ўбогую хатку, да якой прывязаўся, з ім развітаюцца сяляне, чакаючы са страхам новага пана. Больш пра Лагоду ня чулі, а Забору не шанцавала са збожжам, яго зямля родзіла горкім, ніхто не жадаў такога купляць[5].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Тадэвуш Піні адзначаў:[6]
Гэты абразок такі прыгожы, такі мілы, якіх мала ва ўсёй нашай літаратуры.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На рускую мову паэму пераклаў Інакенці Фёдараў (1878)[7].
На беларускую мову гэты твор пераклаў Кастусь Цвірка[8].
Зноскі
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 127.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 110.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 120.
- ↑ Syrokomla, Wł. Kęs chleba (польск.). — Wilno: T. Glücksberg, 1855. — 72 с.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 126.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 120-121.
- ↑ Кусокъ хлѣба(руск.) // Дѣло. — 1878. — № 12.
- ↑ Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — 2010. — С. 120-147.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 584 с. — (Беларускі кнігазбор). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6976-06-6.
- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — Lwów: Macierz Polska, 1901. — 247 с.