Перайсці да зместу

Улас (паэма)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Улас
польск.: Ułas
Выданне
Першае выданне
Жанр Паэма
Гутарка
Аўтар Уладзіслаў Сыракомля
Мова арыгінала польская
Дата напісання 1857
Дата першай публікацыі 1858
Асобнае выданне 1858
Выдавецтва Крысціян Тэафіл Глюксберг
Месца публікацыі Вільня
Колькасць старонак 88
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Ула́с» (польск.: Ułas) — гутарка Уладзіслава Сыракомлі, як адзначаюць некаторыя крытыкі, адна з найлепшых паэм творцы[1], а таксама першая ягоная паэма пасля пераезду з Залучча ў Вільню[2].

Творы быў задуманы і пачаты ў Залуччы[3] пад назвай «Чортава балота» (польск.: Czartowy Bród)[2]. Сыракомля ў ім актуалізаваў тэму яднання шляхціча і мужыка[4]. Жанрава паэт вызначыў сваю паэму як «вайсковая ідылія»[5]. Упершыню паэма была апублікаваная ў 1858[5] (паводле Людвіка Станіслава Каратынскага, 1857)[6] г. у Вільні[7]. Твор быў прысвечаны Яну Хянцінскаму.

Як адзначае Л. Ст. Каратынскі, у паэме відаць зачараванне Сыракомлі багатай і сумнай прыродай Палесся[8].

Язэп Крашэўскі пра дадзены твор пісаў:[1]

Сэрца Кандратовіча цудоўна адклікнулася ва Уласе, непараўнальна прыгожым абразку, поўным жыцця, фарбы і нагадвае нам Пана Тадэвуша … Палескі пэйзаж у пачатку такі сапраўдны!.. Ніхто сардэчней не маляваў таямнічых палескіх глыбінь і гэтага шаноўнага, лагоднага люду, які іх насяляе…

Дзеянне адбываецца падчас вайны 1812 года. У дом лесніка Уласа прыходзіць шляхецкая дружына, і яе правадыр пан Балтазар Капота папрасіў Уласа правесці іх праз балоты на Чортаў востраў, каб схавацца ад казакаў. Улас выканаў просьбу шляхты, а таксама добраахвотна стаўся для іх пасыльным: перадаваў лісты, харч, зброю. Часам замест сябе ён выпраўляў на Чортаў востраў сваю дачку Аксану, якая пакахала шляхціча Яна з Ачэртава. Улас шчыра клянецца ў вернасці, яго прымаюць роўным сабе.

У канцы Аксана, чарговы раз ідучы да каханага, мімаволі паказала шлях на востраў казакам, у выніку чаго загінула, як і ейны каханы[9].

У 1883 г. Ліядора Пальмін апублікаваў свой пераклад на рускую мову ў маскоўскім часопісе «Русская Мысль»[10]. У 1881 г. Ян Нечас здзейсніў і выдаў пераклад на чэшскай мове[11].

Зноскі

  1. а б Syrokomla, Wł., Korotyński, L. St.. Ułas (польск.). — 1907. — С. X.
  2. а б Syrokomla, Wł., Korotyński, L. St.. Ułas (польск.). — 1907. — С. VI.
  3. Цвірка, К. Слова пра Сыракомлю. — 1970. — С. 30 (электронная версія).
  4. Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый (бел.). — 2015. — С. 132. Архівавана 5 лютага 2023.
  5. а б Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый (бел.). — 2015. — С. 130. Архівавана 5 лютага 2023.
  6. Syrokomla, Wł., Korotyński, L. St.. Ułas (польск.). — 1907. — С. I.
  7. Syrokomla, Wł. Ułas (польск.). — Wilno: T. Glücksberg, 1858. — 88 с.
  8. Syrokomla, Wł., Korotyński, L. St.. Ułas (польск.). — 1907. — С. VIII.
  9. Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый (бел.). — 2015. — С. 130-132. Архівавана 5 лютага 2023.
  10. «Русская Мысль», № 9, 1883
  11. Syrokomla, Vl., Nečas, J. Ulas (чэшск.). — Praha: I. L. Kober, 1881. — 42 с.