Канонік Перамышльскі
Канонік Перамышльскі | |
---|---|
польск.: Kanonik Przemyski | |
Жанр |
Паэма Гутарка |
Аўтар | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 1851 |
«Канонік Перамы́шльскі» (польск.: Kanonik Przemyski) — няскончаная[1] гістарычная паэма-гутарка[2] Уладзіслава Сыракомлі.
Тадэвуш Піні класіфікуе жанр твора як раман у вершах[3].
Напісанне
[правіць | правіць зыходнік]Над сваім творам Сыракомля працаваў цягам 1851 г. у Залуччы. У студзені таго ж года ён пазнаёміўся ў Вільні з паэтам Эдвардам Жалігоўскім, які тады працаваў над паэмай «Манахі». У верасні Жалігоўскі пераехаў у Петразаводск, дзе канчаткова назваў свой твор «Ён, Яна і Яны»[4]. У ім паэт высмейваў манахаў і выступаў адкрыта супраць цэлібату святароў. Сыракомля меў ад гэтага прыкрае ўражанне і пастанавіў не працягваць сваю паэму, бо баяўся, што ягоны твор пачнуць успрымаць не як пахвалу Арыхоўскаму, а як крытыку царквы[5]. Праз гэта пясняр пачаў шукаць сюжэт для эпапеі ў дахрысціянскай мінуўшчыне і стварыў «Маргера»[6].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры паэмы — Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан, пісьменнік і рэлігійны дзеяч. Уладзімір Спасовіч тлумачыць увагу Сыракомлі да гэтай асобы наступным чынам:[7]
Наверагодней, што Кандратовіча вабіла ў Арыхоўскім тое, што гэты наватар быў да мозгу касцей каталіком, што ён адданы, прыхільнік у душы парадку ў касцёльнай дысцыпліны, намагаўся стварыць свайго кшталту каталіцтва, прыстасаванае да духу часу.
Пакінутыя паэтам урыўкі памерам роўныя гутарцы «Дабрародны Ян Дубарог»[5].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]На думку Тадэвуша Піні, гэта найвыдатнейшы твор з залуцкага перыяду творчасці Сыракомлі[1].
Зноскі
- ↑ а б Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 77.
- ↑ Spasowicz, Wł. Władysław Syrokomla (польск.). — 1881. — С. 74.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 77-78.
- ↑ Spasowicz, Wł. Władysław Syrokomla (польск.). — 1881. — С. 79.
- ↑ а б Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 78.
- ↑ Spasowicz, Wł. Władysław Syrokomla (польск.). — 1881. — С. 80.
- ↑ Spasowicz, Wł. Władysław Syrokomla (польск.). — 1881. — С. 74-75.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — Lwów: Macierz Polska, 1901. — 247 с.
- Spasowicz, Wł. Władysław Syrokomla (польск.). — Lwów: Księgarnia Polska, 1881. — 148 с.