Смерць Маргера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Альхімовіч
Смерць Маргера. 1876
польск.: Śmierć Margiera
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей

«Смерць Ма́ргера» (польск.: Śmierć Margiera) — карціна Казіміра Альхімовіча, напісаная ў 1876 годзе. Створана паводле паэмы «Маргер» Уладзіслава Сыракомлі[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На карціне адлюстраваны часы старажытнай Літвы, калі крыжакі штурмуюць замак Маргера. К. Альхімовічам праілюстраваны апошні эпізод п'есы, калі сюжэтныя перапетыі кахання і здрады герояў прыводзяць да самагубства гаспадара замка. Сцэна вырашана мастаком па класіцыстычнай схеме, нават са знешнімі атрыбутамі, але ўсё ж напоўненая высокім пачуццём, не выглядае штучнай[1].

Зноскі

  1. а б Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменнікаў // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.). — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. — ISBN 985-6638-35-6. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2008.