Старыя вароты (паэма)
Старыя вароты | |
---|---|
польск.: Stare wrota | |
| |
Жанр |
Паэма Гутарка |
Аўтар | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 1856 |
Дата першай публікацыі | 1857 |
Асобнае выданне | 1857 |
Выдавецтва | Маўрыцый Аргельбранд |
Месца публікацыі | Вільня |
Колькасць старонак | 132 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Стары́я вароты» (польск.: Stare wrota) — паэма-гутарка Уладзіслава Сыракомлі. Паэт прызнаваў яе за адну з найлепшых у сваёй творчасці[1].
Паэма была напісаная ў 1856 г. у Барэйкаўшчыне і выдадзеная асобным выданнем у 1857 г.[2] Яе пісьменнік прысвяціў Ігнацыю Ходзьку[3].
На думку Тадэвуша Піні, адзін з найпрыгажэйшых твораў паэта[4].
Напісанне
[правіць | правіць зыходнік]У прадмове аўтар прызнаецца, што напісаў паэму пад уражаннем малюнка, дасланага Язэпам Крашэўскім. Там была старая вясковая брама з подпісам «шаноўныя старыя вароты» (польск.: Poczciwe stare wrota). Паэт задумаўся над гэтай выявай, у гэты час ён чытаў творы Скаргі, таму яна нагадала яму гісторыю[5], як Пётр Скарга за сумленную службу забяспечыў свайго вазніцу пенсіяй. На аснове гэтага Сыракомля і стварыў сюжэт сваёй паэмы[3].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Пётр Скарга прыехаў адведаць свайго былога вазніцу Шалігу, той папрасіў яго забраць з сабой у сталіцу ягонага сына, каб ён зрабіў там кар’еру. Праз шмат гадоў, калі памёр ужо і Скарга, і старэйшы Шаліга, маладзён пастанавіў пайсці на службу да Багуслава Радзівіла, перайшоўшы такім чынма на бок шведаў. Аўтар расцэньвае гэты ўчынак як здраду, падкрэсліваючы пачатковую матывацыю прагай грошай. Шаліга вяртаецца дадому, маючы намер аднавіць родавае котлішча. Аднак старыя вароты падаюць на брычку. выкончваючы запавет Скаргі, што, калі ўвойдзе сюды здраднік, няхай яны абваляцца[6].
Зноскі
- ↑ Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый (бел.). — 2015. — С. 126. Архівавана 5 лютага 2023.
- ↑ Syrokomla, Wł. Stare wrota (польск.). — Wilno: M. Orgelbrand, 1857. — 132 с.
- ↑ а б Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый (бел.). — 2015. — С. 126. Архівавана 5 лютага 2023.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 172.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 180.
- ↑ Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый (бел.). — 2015. — С. 126-127. Архівавана 5 лютага 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Некрашэвіч-Кароткая, Ж. Глава 7. Ліра-эпас Уладзіслава Сыракомлі: праграма духоўнага самазахавання нацыі // Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый (бел.). — Мінск: БДУ, 2015. — 207 с. — 100 экз. — ISBN 978-985-566-207-6. Архівавана 5 лютага 2023.
- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — Lwów: Macierz Polska, 1901. — 247 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Варабей, М. П. Сумленне роду ў паэме «Stare Wrota» Уладзіслава Сыракомлі // Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі. — 2019. — С. 80-84. — ISBN 978-985-566-804-7. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2023.