Ужо птушкі пяюць ўсюды…

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ужо птушкі пяюць ўсюды…
Жанр Верш
Аўтар Чэслаў Янкоўскі
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1900
Дата першай публікацыі 1912
Апублікаваны ў Kurier Litewski
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

«Ужо пту́шкі пяю́ць ўсю́ды…» — лірычны верш Часлава Янкоўскага[1], які раней традыцыйна прыпісваўся Уладзіславу Сыракомлю.

Паводле Антона Брыля, твор напісаны прыблізна ў 1900 годзе[1].

Аўтарства[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню твор быў апублікаваны 12 верасня 1912 г. у польскамоўнай газеце «Kurier Litewski» (№ 201)[1] пад загалоўкам «Беларускі верш» і з подпісам «Вільня, 1861»[2]. Аўтар быў пазначаны Сыракомля. Але ўжо ў № 204 19 верасня была апублікаваная зацемка ў якой Янкоўскі напісаў пра памылку публікатара Уладзіслава Каратынскага[1].

У 1921 г. Часлаў Янкоўскі апублікаваў артыкул «У справе беларускай літаратуры» (польск.: Na marginesie literatury białoruskiej; «Gazeta Krajowa», № 24), дзе зноў заявіў, што Уладзіслаў Каратынскі прыпісаў ягоны беларускамоўны верш Сыракомлю[3].

Даследчык Уладзімір Мархель, няведаючы пра публікацыю Янкоўскага ў «Kurier Litewski», быў перакананы ў аўтарстве Уладзіслава Сыракомлі[4], бо паэзія Янкоўскага нясе збольшага прыватны характар, а вобраз вясны выкарыстоўваўся ім выключна для перадачы асабістых пачуццяў. Да таго ж у ў ягонай лірыцы няма зліцця аўтарскага «я» з абагуленым «мы»[5]. На карысць аўтарства Сыракомлі навуковец таксама заўважаў сугучнасць з іншымі вершамі песняра («Араты — да жаваранка», «Варыянт з народнай песні», «Голас бедных»)[6].

Зноскі

  1. а б в г Брыль, А. Ф. «Ужо птушкі пяюць ўсюды…»: Чэслаў Янкоўскі // Роднае слова. — 2019. — № 1. — С. 7.
  2. Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 111.
  3. Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 112.
  4. Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 116.
  5. Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 114.
  6. Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 115.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]