Маргер (опера)
Маргер | |
---|---|
польск.: Margier | |
Кампазітар | Канстанцін Горскі |
Лібрэтыст |
Уладзіслаў Сыракомля Канстанцін Горскі |
Мова лібрэта |
польская руская |
Крыніца сюжэту | Маргер (паэма) |
Дзеяў | 3 |
Карцін | 6 |
Год стварэння | 1905 |
Першая пастаноўка | 13 студзеня 1927 |
Месца першай пастаноўкі | Вялікі тэатр імя Станіслава Манюшкі ў Познані |
Месца дзеяння | Пулен |
Час дзеяння | 1336 |
«Ма́ргер» (польск.: Margier) — опера Канстанціна Горскага, найважнейшы твор кампазітара[1]. Для лібрэта асновай стала аднайменная паэма Уладзіслава Сыракомлі[2].
Кампазітар жанрава вызначыў свой твор як «драматычная опера»[3]. Яна была напісаная ў Харкаве[4]. У 1905 г. опера выйшла асобным дзвюхмоўным выданнем (па-польску і па-руску)[5], аднак на сцэне пры жыцці аўтара не ставілася[6], упершыню яна там з’явілася толькі ў 13 студзеня 1927 г.[крыніца?] у Познані.
У архіве Вялікага тэатра імя Станіслава Манюшкі дагэтуль старанна захоўваецца копія рукапісу «Маргера» ды іншыя матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю кампазітара[7].
Напісанне
[правіць | правіць зыходнік]На думку Радаславы Аладавай, магчыма, што аўтарам лібрэта быў сам кампазітар, які падпісаўся псеўданімам W. W. G. (В. Вальгер). Да гэткай думкі схіляўся раней і Э. Вроцкі, зазначыўшы, што кампазітар не стаў выкарыстоўваць ужо гатовае лібрэта, напісанае Уладзіславам Сыракомлем для Станіслава Манюшкі, а прыклаў намаганні да стварэння новага[8].
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 г. Васіль Сёмуха пераклаў лібрэта на беларускую мову[9].
Зноскі
- ↑ Шумская, І. Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння (бел.). — 2011. — С. 81.
- ↑ Шумская, І. Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння (бел.). — 2011. — С. 83.
- ↑ Шумская, І. Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння (бел.). — 2011. — С. 85.
- ↑ Шумская, І. Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння (бел.). — 2011. — С. 82.
- ↑ Gorski, K., W. W. G. (Walgier). Margier (польск.). — С.-Петербургъ: Ю. Сѣмѣчкина, 1905. — 388 с.
- ↑ Шумская, І. Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння (бел.). — 2011. — С. 87.
- ↑ Шумская, І. Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння (бел.). — 2011. — С. 88.
- ↑ Шумская, І. Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння (бел.). — 2011. — С. 86.
- ↑ Горскі, К., Сёмуха, В. Маргер // Лідскі Летапісец. — Студзень-чэрвень 2009. — № 1-2 (45-46). — С. 63-77.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аладава, Р. М. Константин Горский и его опера «Маргер» в контексте белорусской культуры. — Минск: УО «Белорусская государственная академия музыки», 2006. — 216 с.
- Шумская, І. Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння (бел.). — Мінск: Медысонт, 2011. — 160 с. — ISBN 978-985-6982-20-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аладава, Р. М. Опера К. Горскага «Маргер» у кантэксце беларускай культуры // Белорусский сборник. — 2006. — № 3.
- Аладава, Р. М. Опера К. Горскага «Маргер» у кантэксце беларускай культуры // Лідскі Летапісец. — Студзень-чэрвень 2009. — № 1-2 (45-46). — С. 61-62.