Груган (Сыракомля)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Груган
польск.: Kruk
Жанр Верш
Балада
Аўтар Уладзіслаў Сыракомля
Мова арыгінала польская
Дата напісання 1854
Пераклад на беларускую 1909
Перакладчык Янка Купала, Гальяш Леўчык
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

«Груга́н» (польск.: Kruk) — верш (балада)[1] Уладзіслава Сыракомлі на фальклорны матыў.

Твор быў напісаны ў 1854 г. і пазначаны аўтарам як «літоўская песенка» (польск.: Piosnka litewska)[2].

Рукапіс верша «Груган» разам з «Гутаркай старога дзеда» ўвайшоў у падборку агітацыйнай літаратуры, якая назапашвалася ў мінскай кватэры Л. Шышкі, удавы надворнага саветніка[3].

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Вільчынскі ўзводзіць верш да летувіскай песні «Варнас» (літ.: Varnas), на ягоную думку, Сыракомля азнаёміўся з гэтым творам у перакладзе свайго прыяцеля Язэпа Крашэўскага, бо сам летувіскай не ведаў. Але, як адзначае Уладзімір Мархель, асобныя варыянты гэтай песні бытавалі і ў Беларусі як паказчык шырокай міграцыі фальклорных вобразаў[3]. Да таго ж беларускі даследчык заўважае, што Сыракомля пакінуў вельмі мала твораў, тэматычна звязаных з этнаграфічнай Летувай[4].

З. Суслаў прызнае версію пра беларускае паходжанне матываў верша няслушным, бо няма такіх твораў у зборніку балад, выдадзеным Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Але ён адзначае падобны матыў («птушка апавядае весткі з бою альбо паведамляе пра нечы скон») у сербскім і харвацкім фальклоры[2]. Напрыклад, такі матыў ёсць у песні Косаўскага цыклу «Смерць маці Югавічаў» (сербск.: Смрт мајке Југовића)[5]. У сярэдзіне XIX ст. сербскія эпічныя песні былі папулярныя, на польскую мову іх перакладалі Казімір Брадзінскі, Раман Зморскі і Язэп Залескі. Таму, на думку навукоўца, Сыракомля мог чытаць сербскія ўзоры і пісаць на іхнія матывы[5].

Падобныя матывы былі таксама зафіксаваныя ў сібірскіх губернях Расіі і напрыкарпацкіх землях Украіны[6].

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову гэты верш перакладаў Янка Купала (1908—1909)[7]. Пазней гэта рабіў Гальяш Леўчык, але пры жыцці не апублікаваў (упершыню «Доля і хлеб», 1980). На рускую мову верш пераклаў Марк Жываў[8].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

У 1865 годзе Аўгуст Радван паклаў верш на музыку[9][10].

Зноскі

  1. Суслаў, З. Матыў «гругана-вестуна» ў фальклоры сербаў, літоўцаў і ўсходніх славянаў. — 2007. — С. 197. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2023.
  2. а б Суслаў, З. Матыў «гругана-вестуна» ў фальклоры сербаў, літоўцаў і ўсходніх славянаў. — 2007. — С. 198. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2023.
  3. а б Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 51.
  4. Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 51.
  5. а б Суслаў, З. Матыў «гругана-вестуна» ў фальклоры сербаў, літоўцаў і ўсходніх славянаў. — 2007. — С. 199. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2023.
  6. Суслаў, З. Матыў «гругана-вестуна» ў фальклоры сербаў, літоўцаў і ўсходніх славянаў. — 2007. — С. 200. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2023.
  7. Купала, Я. Поўны збор твораў у 9 тамах (бел.). — Мінск: Мастацкая літаратура, 1996. — Т. 2. — С. 223-224. — 342 с. — ISBN 5-340-01335-9.
  8. Кондратович, Л. Избранные произведения: перевод с польского (руск.). — Москва: Государственное издательство художественной литературы, 1953. — С. 43-44. — 293 с.
  9. Radwan, A., Syrokomla, Wł. Kruk: piosnka litewska (польск.). — Warszawa: G. Sennewald, 1865. — 7 с.
  10. Выкананне песні ў сацыяльнай сетцы «Facebook»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]