Янка-магільнік
Янка-магільнік | |
---|---|
польск.: Janko Cmentarnik | |
| |
Жанр |
Паэма Гутарка |
Аўтар | Уладзіслаў Сыракомля |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 1856 |
Дата першай публікацыі | 1856 |
Асобнае выданне | 1856 |
Выдавецтва | Маўрыцый Аргельбранд |
Месца публікацыі | Вільня |
Колькасць старонак | 94 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Янка-магі́льнік» («Янка-цвінтарнік»[1]; польск.: Janko Cmentarnik) — паэма-гутарка Уладзіслава Сыракомлі.
Твор напісаны ў 1856 г. у Барэйкаўшчыне[2] і тады ж быў выдазены ў Вільні[3].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]У творы паэт звяртаецца да Напалеонаўскай эпохі і часу, які наступіў пасля. Пан вёскі, сабраўся ў легіён да Напалеона, узяўшы з сабою селяніна Янку. Падчас паходаў у Нямеччыну, Італію ды Іспанію Янка пачаў сумаваць па роднай вёсцы[4].
У выніку герой вяртаецца дадому. Сыракомля ўяўляе, што мог адчуваць некалі актыўны чалавек, які доўга не быў дома, калі вярнуўся да роднай вёскі, дзе ўсё стала чужым і невядомым[5].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Тадэвуш Піні адзначаў:[6]
… крайне прыгожае народнае апавяданне, заснаванае на тых самых часах, якія мы ўсе выдатна ведаем з «Пана Тадэвуша» Міцкевіча.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]У 1879 годзе ў Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі ў перакладзе на рускую, дзе быў змешчаны «Янко Кладбищенскій» у перакладзе Ліядора Пальміна.
Зноскі
- ↑ Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — 2010. — С. 7.
- ↑ Spasowicz, Wł. Władysław Syrokomla (польск.). — 1881. — С. 107.
- ↑ Syrokomla, Wł. Janko Cmentarnik (польск.). — Wilno: M. Orgelbrand, 1856. — 94 с.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 152.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 147-148.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 146.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 584 с. — (Беларускі кнігазбор). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6976-06-6.
- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — Lwów: Macierz Polska, 1901. — 247 с.
- Spasowicz, Wł. Władysław Syrokomla (польск.). — Lwów: Księgarnia Polska, 1881. — 148 с.