Ала Сямёнава
Ала Сямёнава | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Ала Сямёнава[1] і Алла Семёнова[1] |
Дата нараджэння | 9 жніўня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 2022[1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, літаратурная крытык, публіцыстка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Ала (Альбіна Іванаўна) Сямёнава[2] (9 жніўня 1938, с. Бальшарэцкае, Бальшарэцкі раён, Камчацкая вобласць, РСФСР, СССР — 18 лютага 2022, Мінск) — беларускі літаратурны крытык, пісьменніца, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і служачых, юрыстаў. Бацькі ў 1930-я гады па камсамольскіх пуцёўках паехалі на Чукотку, жылі на Камчатцы, затым бацьку перавялі ва Уладзівасток, пазней у Хабараўск. Бацька ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе сям’я вярнулася на радзіму ў Беларусь. Жылі ў Вілейцы і Навагрудку, дзе Альбіна скончыла сярэднюю школу (1955) і паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ (1960) працавала рэдактарам і старшым рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка». У 1968—1972 гадах літаратурны супрацоўнік у прэс-бюлетэні «Служба быту Беларусі», у 1972—1986 гадах — рэдактар, старшы рэдактар рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 года — літаратурны супрацоўнік, у 1987—1994 гадах[2] — рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман».
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 года, потым Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца пачала ў 1966 годзе[2]. Выступала з рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі і эсэ пра беларускіх пісьменнікаў А. Адамовіча, У. Арлова, Р. Барадуліна, Я. Брыля, А. Васілевіч, В. Бечыка, А. Вярцінскага, А. Дударава, Л. Дранько-Майсюка, А. Жука, С. Законнікава, У. Караткевіча, Х. Лялько, У. Някляева, А. Пісьмянкова, Я. Саламевіча, М. Стральцова і іншых, Папу Рымскага Яна Паўла II[2].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Ішлі ў паходы партызаны. — Мінск, 1968. — 55 с.
- Гарачы след таленту. Літаратурна-крытычныя эцюды. — Мінск, 1979. — 188 с.
- Слова сапраўднага лад. Літаратурныя эцюды. — Мінск, 1986. — 206 с.
- Святло загадкі. Імпрэсіі і адлюстраванні. — Мінск, 1995. — 235 с.
- Таямніцы пакутны колер. Эсэ. Апавяданні. — Мінск. 2004. — 103 с.
- Перад геніем лёсу. Літаратурныя версіі паводле рэальнага, іррэальнага, дамысленага. — Мінск, 2006. — 357 с.
- Імпрэсіі, адлюстраванні. — Мінск : Кнігазбор, 2011. — 488 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 10).
- Бэзавы попел. Эпісталярна-прывідны ўспамін (2013).
Зноскі
- ↑ а б в Беларусь у асобах і падзеях Праверана 28 студзеня 2024.
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Спрынчан А. В. Сямёнава Ала (Альбіна Іванаўна) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 345. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Савік Л. С. Сямёнава Ала. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. — Мінск 1995. — С. 476—477.
- Козіч В. І. Сямёнава Ала. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. — Мінск 1995. — С. 477.
- Ала Сямёнава // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 525. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Далёкаўсходнім краі
- Памерлі 18 лютага
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Супрацоўнікі часопіса «Нёман»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Крытыкі СССР
- Крытыкі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Публіцысты СССР
- Публіцысты Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі