Максім Юр’евіч Вітус
| | |||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
| Поўнае імя | Максім Юр’евіч Вітус | ||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
11 лютага 1989[1][2][…] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||
| Рост | 181 см | ||||||||||||||||||
| Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Максім Вітус (нар. 11 лютага 1989, Ваўкавыск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец ваўкавыскага футбола, з 2007 года гуляў у мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»). У лютым 2012 года, пасля распаду «Партызана», трапіў у гродзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным левым абаронцам. У сезоне 2013 некаторы час выкарыстоўваўся як флангавы паўабаронца, але пазней вярнуўся на звыклую пазіцыю левага абаронцы.
У кастрычніку 2014 года быў на праглядзе ў казахстанскім «Кайсары»[3], але пазней вярнуўся ў Гродна. У снежні 2014 года быў на праглядзе ў польскай «Завішы», але не падышоў клубу[4]. У студзені 2015 года, пакінуўшы «Нёман»[5], адправіўся разам з мінскім «Дынама» ў Турцыю на прагляд[6]. Знаходзіўся ў «Дынама» два месяцы, і нарэшце 19 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з клубам[7]. У складзе дынамаўцаў здолеў замацавацца на пазіцыі левага абаронцы.
У студзені 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з харвацкім клубам «Спліт»[8]. У лістападзе 2016 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт са «Сплітам»[9].
Пасля зыходу са «Спліта» Вітусам цікавіўся шэраг беларускіх і замежных клубаў. 1 лютага 2017 года было абвешчана аб пераходзе абаронцы ў брэсцкае «Дынама»[10]. У складзе брэсцкай каманды стаў асноўным левым абаронцам. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да канца 2020 года[11]. У сезоне 2019 заставаўся іграком асноўнага складу, у чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года пакінуў брэсцкі клуб[12], аднак у студзені 2020 года вярнуўся і падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі на адзін год[13]. У сезоне 2020 з’яўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных.
У снежні 2020 года разам з большасцю асноўнага складу пакінуў брэсцкі клуб. Пазней, завяршыўшы кар’еру ў футболе, стаў працаваць у сферы IT[14].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. З’яўляўся іграком алімпійскай зборнай Беларусі і трапіў у заяўку на Алімпійскія гульні 2012, але атрымаў траўму ў кантрольным матчы супраць лонданскага «Альянса аматараў футбола», і замест яго на Алімпіядзе выступіў Максім Скавыш.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2019
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2018
Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2018, 2019, 2020
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2006 | Д3 | ПМЦ | 13 | 0 | |
| 2006 | дубль | МТЗ-РІПА | 11 | 0 | |
| 2007 | дубль | МТЗ-РІПА | 19 | 0 | |
| 2008 | Д1 | МТЗ-РІПА | 5 | 0 | |
| 2009 | Д1 | МТЗ-РІПА | 6 | 0 | |
| 2010 | Д1 | Партызан | 19 | 0 | |
| 2011 | Д2 | Партызан | 29 | 0 | |
| 2012 | Д1 | Нёман | 23 | 2 | |
| 2013 | Д1 | Нёман | 29 | 1 | |
| 2014 | Д1 | Нёман | 27 | 0 | |
| 2015 | Д1 | Дынама (Мінск) | 19 | 0 | |
| 2015/16 (2) | Д1 | Спліт | 11 | 0 | |
| 2016/17 (1) | Д1 | Спліт | 11 | 0 | |
| 2017 | Д1 | Дынама (Брэст) | 24 | 0 | |
| 2018 | Д1 | Дынама (Брэст) | 23 | 0 | |
| 2019 | Д1 | Дынама (Брэст) | 21 | 0 | |
| 2020 | Д1 | Дынама (Брэст) | 15 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Maksim Vitus // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maksim Vitus // FBref
- ↑ Витус и Сверчинский отправились в Казахстан (руск.). football.by (9 кастрычніка 2014). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Витус не подошел «Завише» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Хачатурян, Ясинский и Витус покидают «Неман» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Витус и Лаптев отправились с минским «Динамо» на сбор в Турцию (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Максим Витус официально перешел в минское "Динамо" (руск.). football.by (19 сакавіка 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Максим Витус подписал контракт с хорватским "Сплитом" (руск.). football.by (7 студзеня 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Максим Витус расторг контракт со "Сплитом" (руск.). football.by (1 лістапада 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Максим Витус стал игроком брестского "Динамо" (руск.). football.by (1 лютага 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Витус продлил контракт с брестским «Динамо» до 2020 года (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Витус покидает брестское "Динамо" (руск.). football.by (13 снежня 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Новый контракт Витуса с брестским "Динамо" рассчитан на один год (руск.). football.by (6 студзеня 2020). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Максим Витус: "Надеюсь, встреча "Динамо" и "Немана" станет настоящей рубкой" (руск.). football.by (15 верасня 2023). Праверана 24 красавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 11 лютага
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Ваўкавыску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК ПМЦ Паставы
- Ігракі ФК Партызан Мінск
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Спліт
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года