Амерыка (гістарычны раён Гомеля)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Амерыка – гістарычны раён горада Гомеля, былая яго ўскраіна. Сфармавалася ў 2-й пал. XIX - пач. XX стагоддзяў як своеасаблівая «рэспубліка», густа заселеная гарадской беднатой, рамеснікамі, рабочымі. Межамі раёна служылі: вуліца Кавальная (зараз Інтэрнацыянальная) на ўсходзе, Конная плошча (зараз тэрыторыя Цэнтральнага рынку) на поўначы, і палатно Лібава-Роменскай чыгункі на захадзе.

Асноўныя вуліцы – Гагарына, Кісялева, Чырвонаармейская, Сялянская, Чырвонаармейскі праезд, Маісеенкі (былая Палявая, Жданава), Новаветраная, Педчанкі, Рэчыцкая, Рэчыцкі праезд, Сянная, Сталярная і інш.

Гісторыя раёна[правіць | правіць зыходнік]

Раён «Амерыка» сфарміраваўся ў 2-й пал. XIX - пач. XX стагоддзяў як своеасаблівая «рэспубліка», густа заселеная гарадской беднатой, рамеснікамі, рабочымі. З'яўленне найменняў тыпу «Амерыка», «Канада», «Новы свет», да ліку якіх адносіцца і гомельская Амерыка, на тэрыторыі Беларусі (сустракаецца таксама ў Польшчы і Прыбалтыцы) звязана з міграцыйным рухам за акіян. Узнікненне метафарычнай унутрыгарадской назвы ў Гомеле, верагодна, абумоўлена спецыфічным складам насельніцтва, а таксама наяўнасцю шматлікіх прамысловых майстэрняў, невялікіх заводаў, кузняў і лясных двароў. Цяпер тэрыторыя гэтай гарадской ускраіны размешчана ў Цэнтральным раёне горада. Яе забудова мяшаная: сучасныя жылыя кварталы перамяжоўваюцца з кварталамі індывідуальнай сядзібнай забудовы, захоўваецца каларыт гарадской ускраіны

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гомель. Энцыклапедычны справачнік. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.