Анатоль Іванавіч Нічкасаў
| Анатоль Іванавіч Нічкасаў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
| Папярэднік | Аляксандр Селязнёў | ||||||
| Пераемнік | Анатоль Чорны | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
19 чэрвеня 1955 (70 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковае званне | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Анато́ль Іва́навіч Нічка́саў (нар. 19 чэрвеня 1955, Новасібірск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, былы Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2010—2013).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 19 чэрвеня 1955 года ў Новасібірску (РСФСР).
У 1978 годзе скончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў у 1972 годзе чарцёжнікам-канструктарам інстытута «Сібакадэмпраект». З 1978 года працаваў архітэктарам у Новасібірскім аддзяленні інстытута «УНДПІЭТ»[1].
У 1981 годзе па запрашэнні Бабруйскага гарвыканкама працаваў старэйшым архітэктарам у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект». У 1983 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка галоўнага архітэктара г. Бабруйска, адначасова з’яўляўся галоўным ландшафтным архітэктарам Бабруйскага гарвыканкама. У 1986 годзе быў прызначаны начальнікам архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Бабруйскага гарвыканкама — галоўным архітэктарам г. Бабруйска[1].
У 1990—1992 гадах працаваў начальнікам аддзела горадабудаўніцтва — намеснікам начальніка Галоўархітэктуры Дзяржбуда Беларусі. У 1992—1994 гадах — дырэктар інстытута «Мінскграмадзянпраект», займаўся пытаннямі структурнай перабудовы і функцыянавання інстытута ў новых гаспадарча-эканамічных умовах. З чэрвеня па верасень 1994 года з’яўляўся старшынёй Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама і галоўным архітэктарам г. Мінска[1].
У верасні 1994 года прызначаны намеснікам Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. З 29 снежня 2010 года[2] па 10 верасня 2013 года — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[1].
З верасня 2013 года[3] па 25 чэрвеня 2020 года[4] працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.
У цяперашні час з’яўляецца старшынёй Рэспубліканскага саюза будаўнікоў[5][6].
Валодае англійскай мовай.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляўся старшынёй камісіі па горадабудаўніцтве Міжурадавага савета па супрацоўніцтве ў будаўнічай дзейнасці краін СНД. Член Беларускага саюза архітэктараў з 1985 года. Акадэмік Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук[1].
Узначальваў распрацоўку законаў Рэспублікі Беларусь «Аб асновах архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь»[1].

З’яўляўся кіраўніком аўтарскіх калектываў і прымаў непасрэдны ўдзел у праектаванні і будаўніцтве наступных буйных архітэктурных аб’ектаў: жылога гарадка Рось Гродзенскай вобласці для ваеннаслужачых, пераселеных з Германіі; жылога раёна «Алімпійскі» па вул. Вясёлкавай у г. Мінску; летняга амфітэатра культурнага цэнтра «Славянскі базар» у г. Віцебску; шматфункцыянальна культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна»; комплексу будынкаў штаб-кватэры Нацыянальнага Алімпійскага камітэта; жылых раёнаў «Гуасімаль» і «Лібертадор» у г. Маракай у Венесуэле[1].
Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам у 2011—2013 гадах завершана рэалізацыя інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве тэхналагічных ліній па вытворчасці цэменту ў ААТ «Беларускі цэментавы завод», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», ААТ «Крычаўцэментнашыфер», мадэрнізацыя дзеючай лініі флоат-шкла ў ААТ «Гомельшкло», 5-й тэхналагічнай лініі на РУП «Граніт», распачата будаўніцтва Сітніцкага горна-ўзбагачальнага камбіната[1].
Пражывае ў Мінску па вул. Грыбаедава, 10[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае траіх дзяцей.
Узнагароды і ганаровыя званні
[правіць | правіць зыходнік]- Акадэмік Расійскай Акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук;
- Ганаровы будаўнік Расійскай Федэрацыі;
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за архітэктуру жылога гарадка Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, здадзенага ў эксплуатацыю ў 1994—1997 гадах;
- Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь;
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1];
- медаль «За працоўныя заслугі» (2000) — за жылы комплекс «Алімпійскі»[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Ничкасов Анатолий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 704 ад 29 снежня 2010 "Аб прызначэнні членаў Урада Рэспублікі Беларусь" (руск.).
- ↑ А.Нічкасаў назначаны паслом Беларусі ў Казахстане.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 25 июня 2020 года № 238 «Об А. И. Ничкасове»
- ↑ Отчетно-выборное Собрание Союза «КПП(Н)»
- ↑ Республиканский Союз Строителей подвел итоги года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2025. Праверана 11 лютага 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ничкасов Анатолий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нічкасаў Анатоль Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Новасібірску
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
- Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
- Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Міністры архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
- Паслы Беларусі ў Казахстане
- Галоўныя архітэктары Бабруйска
- Намеснікі міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь