Новасібірск
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Новасібірск (руск.: Новосибирск) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Новасібірскай вобласці, цэнтр Сібірскай федэральнай акругі. Стаіць на рацэ Об. Заснаваны ў 1893 годзе. Горад з 1903 года. З 1895 па 1925 называўся Нова-Нікалаеўск (пры савецкай уладзе пісалася Нованікалаеўск). У 1925-30 гадах — цэнтр Сібірскага краю.
Новасібірск — буйнейшы прамысловы, транспартны, навуковы і культурны цэнтр Сібіры, знаходзіцца ў 3303 км ад Масквы. Размешчаны на Прыобскім плато, якое прымыкае да даліны ракі Об, ля вадасховішча, якое было ўтворана плацінай Новасібірскай ГЭС.
Новасібірск — трэці горад у Расіі па колькасці насельніцтва (1 397 тыс. чал.) пасля Масквы і Санкт-Пецярбурга.
Клімат кантынентальны. Сярэднегадавая тэмпература паветра +0,2oC. Чыгуначная станцыя на Транссібірскай магістралі. У горадзе значная колькасць ВНУ і каля паўсотні навукова-даследчых інстытутаў (у асноўным яны сканцэнтрыраваны ў Акадэмгарадку — частцы Савецкага раёна Новасібірска, якая размешчана на адлегласці каля 20 км ад асноўнага гарадскога контуру).
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
З Новасібірска пачынаецца магістральная федэральная аўтамабільная дарога М52 «Чуйскі тракт». У горадзе працуюць Новасібірскі метрапалітэн і Новасібірскі трамвай.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Юр'евіч Анцюфееў
- Любоў Пятроўна Баннава (нар. 1953) — беларускі архітэктар.
- Уладзімір Георгіевіч Булатаў
- Алёна Ігараўна Заварзіна
- Андрэй Пятровіч Звягінцаў
- Альберт Канстанцінавіч Зензін (1940—1984) — беларускі архітэктар.
- Людміла Аляксандраўна Жлоба (нар. 1947) — беларускі архітэктар.
- Юрый Іванавіч Івашчанка (нар. 1943) — беларускі архітэктар.
- Уладзімір Дзмітрыевіч Маркаў (нар. 1936) — беларускі архітэктар.
- Валянцін Сяргеевіч Кароўкін
- Вячаслаў Глебавіч Купрыянаў
- Андрэй Мукавозчык (нар. 1963) — беларускі калумніст.
- Васіль Васільевіч Нікіфараў
- Іосіф Мацвеевіч Панамароў (нар. 1936) — беларускі архітэктар.
- Андрэй Уладзіміравіч Панін
- Барыс Сямёнавіч Папоў (нар. 1940) — беларускі архітэктар.
- Аляксандр Барысавіч Пушны
- Аляксей Іванавіч Сарокін (нар. 1938) — беларускі архітэктар.
- Аляксандр Леанідавіч Сахно (нар. 1939) — беларускі архітэктар.
- Станіслаў Нічыпаравіч Князеў (нар. 1948) — беларускі дзяржаўны дзеяч, юрыст, гісторык. Доктар юрыдычных навук (2005), прафесар права (2001). Генерал-маёр (1994).
Зноскі
- ↑ (unspecified title) — 2016.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Новасібірск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 361. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новасібірск
- Афіцыйны сайт