Андрэй Гасковіч
Андрэй Гасковіч | ||
|
||
---|---|---|
1481 — 1491 | ||
Папярэднік: | Ян Ласовіч | |
Пераемнік: | Войцех Табар | |
Адукацыя: | ||
Нараджэнне: |
XV стагоддзе |
|
Смерць: |
1491 |
Андрэй Гасковіч (? — 1491, Вільня) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі (з 1481 па 1491 гады).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з Вільні, быў сынам Пятра Гасковіча, імаверна шляхціча. Афіцыйныя лісты паведамляюць аб Андрэі: "Andreas Petri Goschovicz de Vilna (або Vilnensis), natione Lituanus" (Андрэй, сын Пятра, Гасковіч з Вільні (або віленчук), ліцвін родам)[1].
З 1443 г. навучаўся ў Кракаўскім універсітэце, з 1464 г. належаў да віленскага капітула[2]. У 1481 г. быў пасвечаны на біскупа віленскага.
Андрэй Гасковіч, імаверна, быў крэўным віленскіх паноў Гасковічаў. Прыкладам, у дарчай грамаце пана Марціна Мацяёвіча віленскім францысканам 1441 г. сведкамі выступілі паны Пётр і Яцко Гасковічы (domino Petro Gosschowicz cum fratre suo domino Jaczcone)[3].
Зноскі
- ↑ x. J. Fijałek. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę. // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. – Wł. Abracham, J. Fijałek, J. Rozwadowski et al. – Kraków, 1914. s. 152-161.
- ↑ J. Ochmański. Biskupstwo Wileńskie w średniowieczu. Ustroj i uposażenie. Poznań, 1972. s. 34.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. I, zesz. 1. / wyd. ks. J. Fijałek, W. Semkowicz. Kraków, 1932. №169.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- В. Пануцэвіч. Польская мова ў ХІV—ХVIII стст. і каталіцкі касцёл у Вялікім Княстве Літоўскім. // Наша вера, 1998. [1]
- J. Ochmański. Biskupstwo Wileńskie w średniowieczu. Ustroj i uposażenie. Poznań, 1972.