Міхал Ян Зянковіч
Міхал Ян Зянковіч | |
![]() | |
Міхал Ян Зянковіч. Невядомы мастак, 1762 | |
![]() Герб «Сястрэнец» | |
Дзейнасць: | тытулярны біскуп, ксёндз, святар |
---|---|
Веравызнанне: | Каталіцкая царква |
Нараджэнне: | 1670 |
Смерць: | 23 студзеня 1762 |
Дынастыя: | Зянковічы-Ператрускія |
Узнагароды: | |
Міхал Ян Зянковіч (1670, каля Дарагічына на Падляшшы — 23 студзеня 1762) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган жамойцкі (ад 1718), пісар вялікі літоўскі (1724—1729), біскуп віленскі (ад 1730).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік шляхецкага роду Зянковічаў-Ператрускіх гербу «Сястрэнец»[1].
Доўгі час быў пробашчам у Барысаве і Лідзе. Ад 1699 канонік віленскі, архідыякан жамойцкі. 27 красавіка 1718 зрабіўся біскупам-суфраганам жамойцкім, а ў 1724 — пісарам вялікім літоўскім. Ад 2 кастрычніка 1730 біскуп віленскі.
Падтрымліваў караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. У сувязі з перамогай Аўгуста Моцнага быў вымушаны з'ехаць у Прусію (1734), адкуль вярнуўся ў 1736.
Аднавіў Віленскую кафедру, фундаваў у месце касцёл Св. Іосіфа і Нікадзіма, шпіталь Св. Лазара. Дзеля павышэння ўзроўню навучання ў Віленскай духоўнай семінарыі запрасіў для яе кіравання ксяндзоў-камуністаў.
8 верасня 1750 быў каранатарам абраза Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў бернардзінскім касцёле Св. Міхала (Вільня)[2].
Зноскі
- ↑ Зянковіч Міхал Ян // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 235.
- ↑ Андрэй Шпунт. Знак асаблівай пашаны // «Наша Вера» № 1 (7), 1999.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7
- Wileński słownik biograficzny. — Bydgoszcz, 2002. ISBN 83-87865-28-1.