Анфа (спадарожнік)
Анфа | |
---|---|
спадарожнік Сатурна | |
Першаадкрывальнік | КА Касіні |
Дата адкрыцця | чэрвень 2004 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 197 700 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,0011 |
Перыяд абарачэння | 1,05089 суткі[1] |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 1,5 petagram[2] |
Атмасфера | няма |
Анфа (стар.-грэч.: Ἄνθη) — натуральны спадарожнік Сатурна каля двух кіламетраў у дыяметры. Арбіта размешчана паміж іншымі двума спадарожнікамі: Мімас і Энцэлад. Анфа з'яўляецца шасцідзясятым пацверджаным спадарожнікам Сатурна. Анфа значна схільная да гравітацыйных абурэнняў ад значна больш цяжкіх суседніх спадарожнікаў, што прыводзіць да аскуляцыі элементаў яе арбіты. Амплітуда ваганняў вялікай паўвосі складае каля 20 кіламетраў за два зямных года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Анфа была адкрыта камандай апрацоўкі здымкаў, прынятых 30 мая 2007 года з касмічнага лятальнага апарата «Касіні». Ужо пасля адкрыцця спадарожнік быў знойдзены на старых здымках, прынятых з «Касіні» яшчэ ў чэрвені 2004 года. Аб адкрыцці было абвешчана 18 ліпеня 2007 года. Спадарожнік атрымаў імя адной з алкіянід у старажытнагрэчаскай міфалогіі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ NASA FACTS — NASA.
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.