Ківіёк (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ківіёк (лац.: Kiviuq) (першапачаткова S/2000 S5) — натуральны нерэгулярны спадарожнік Сатурна. Адкрыты 7 жніўня 2000 года астраномам Брэтам Глэдманам. У жніўні 2003 года афіцыйна атрымаў назву ў гонар волата Ківіёка з эскімоскай міфалогіі.

Спадарожнік мае дыяметр каля 16 км, поўны абарот вакол Сатурна здзяйсняе за 449,22 дня. Сярэдняя адлегласць ад Сатурна да Ківіёка складае 11110 тыс.км. Разам са спадарожнікамі Сіярнак, Іджырак, Паліяк і Таркек уваходзіць у эскімоскую групу спадарожнікаў Сатурна.