Тэлеста (спадарожнік)
Выгляд
Неправераная
| Тэлеста | |
|---|---|
| спадарожнік Сатурна | |
| | |
| Першаадкрывальнік | Bradford A. Smith[d], Harold Reitsema[d] і Stephen M. Larson[d] |
| Дата адкрыцця | 8 красавіка 1980 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 294 700 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0 |
| Перыяд абарачэння | 1,887802 суткі |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Маса | 4 Eg[1] |
| Шчыльнасць | 0,5 g/cm³[2] |
| Атмасфера | няма |
Тэлеста (лац.: Telesto, грэч. Τελεστώ) (першапачаткова S/1980 S13) — спадарожнік Сатурна. Назва дадзена ад імя адной з акіянід ў грэчаскай міфалогіі. Адкрыты 8 красавіка 1980 навукоўцамі Смітам, Рэйтзема, Ларсанам і Фантэйнам. Тэлеста разам з яшчэ адным спадарожнікам Каліпса знаходзіцца на каляарбітальнай арбіце іншага спадарожніка Сатурна Тэфіі толькі Тэлеста знаходзячыся ў кропцы Лагранжа L4 апярэджвае Тэфію, а Каліпса, наадварот, адстае на 60 °.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Паверхня Тэлеста пакрыта магутным пластом дробнадысперснага ледзянога матэрыялу, які згладжвае абрысы дробных кратараў і іншых абрысаў рэльефу.