Хаці (спадарожнік)
Выгляд
| Хаці | |
|---|---|
| спадарожнік Сатурна | |
| | |
| Гісторыя адкрыцця | |
| Першаадкрывальнік | Шэпард, Джуіт, Кліна, Марсдэн |
| Дата адкрыцця | 12 снежня 2004 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 20 303 288 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,372 |
| Перыяд абарачэння | −1 038,7 суткі |
| Фізічныя характарыстыкі | |
Хаці — нерэгулярны спадарожнік Сатурна, вядомы таксама як Сатурн XLIII.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў выяўлены на фотаздымках ў перыяд з 12 снежня 2004 па 11 сакавіка 2005 г. Скотам Шэпардам, Дэвідам Джуітам, Джэні Кліна, Браянам Марсдэнам, апублікаваны 3 мая 2005 года. Першапачаткова прысвоена часовае абазначэнне S/2004 S 14. У красавіку 2007 года афіцыйна прысвоена імя гіганцкага ваўка са скандынаўскай міфалогіі.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Хаці здзяйсняе поўны абарот вакол Сатурна на адлегласці ў сярэднім 19 856 000 км за 1038,7 дзён. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,372, пры гэтым нахіл арбіты да экліптыкі складае 165,8 °.