Мундыльфары (спадарожнік)
Выгляд
| Мундыльфары | |
|---|---|
| спадарожнік Сатурна | |
| | |
| Першаадкрывальнік | Брэт Глэдман і John J. Kavelaars[d] |
| Дата адкрыцця | 23 верасня 2000 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 18 722 000 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,21 |
| Перыяд абарачэння | −952,6 суткі |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Маса | 210 petagram[1] |
| Атмасфера | няма |
Мундыльфары (ст.-сканд. Mundilfäri) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Мундыльфары, волата з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XXV.
Гісторыя адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]Мундыльфары быў адкрыты групай навукоўцаў пад кіраўніцтвам Брэта Глэдмана у серыі назіранняў, пачынаючы з 23 верасня 2000 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 7 снежня 2000 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2000 S 9. З снежня 2000 года па красавік 2001 года была праведзена дадатковая серыя назіранняў.
Уласная назва была прысвоена 8 жніўня 2003 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.