Альбіёрыкс (спадарожнік)
Выгляд
| Альбіёрыкс | |
|---|---|
| спадарожнік Сатурна | |
| |
| Першаадкрывальнік | Matthew J. Holman[d] і Timothy B. Spahr[d] |
| Дата адкрыцця | 9 лістапада 2000 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 16 394 000 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,477 |
| Перыяд абарачэння | 783 суткі |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Маса | 21 exagram[1] |
| Атмасфера | няма |
Альбіёрыкс (лац.: Albiorix) — трыццаты па аддаленасці ад планеты натуральны спадарожнік Сатурна. Быў адкрыты 12 снежня 2000 г. М. Холманам і Т. Спарам і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 S 11. Яго таксама пазначаюць Сатурн XXVI. Назва спадарожніка паходзіць ад аднаго з імёнаў бога ў кельцкай міфалогіі, больш вядомага як Тэўтат.
Альбіёрыкс мае дыяметр каля 32 кіламетраў і круціцца на адлегласці каля 16 401,6 тыс. кіламетраў ад Сатурна. Ён мае перыяд звароту 784,226 дзён, нахіл арбіты 38 ° да плоскасці экліптыкі (33,08 ° да экватара Сатурна), эксцэнтрысітэт арбіты - 0,521.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.
