Таркек (спадарожнік)
Выгляд
Неправераная
| Таркек | |
|---|---|
| спадарожнік Сатурна | |
| | |
| Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт, Джэн Кліна[d] і Brian G. Marsden[d] |
| Дата адкрыцця | 5 студзеня 2006 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 17 910 600 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,1081 |
| Перыяд абарачэння | 894,86 суткі |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Атмасфера | няма |
Таркек — натуральны спадарожнік Сатурна, вядомы таксама як Сатурн LII.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў выяўлены на фотаздымках у перыяд з 5 студзеня 2006 па 22 сакавіка 2007 г. Скотам Шэпардам, Дэвідам Джуітам, Джэнам Кліна, Браянам Марсдэнам, апублікавана 13 красавіка 2007 года. Першапачаткова прысвоена часовае абазначэнне S/2007 S 1. У красавіку 2007 года афіцыйна прысвоена імя бажства Месяца з інуіцкай (эскімоскай) міфалогіі.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Таркек здзяйсняе поўны абарот вакол Сатурна на адлегласці ў сярэднім 17.910.600 км за 894 дні і 22 гадзіны. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,108, пры гэтым нахіл арбіты да экліптыкі складае 49,904 °.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр Таркека складае каля 7 км.