Полідэўк (спадарожнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Полідэўк
спадарожнік Сатурна
Polydeuces.jpg
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік «Касіні»[1]
Дата адкрыцця 24 кастрычніка 2004
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 377 396 км
Эксцэнтрысітэт 0,0192
Перыяд абарачэння 2,736915 сут
Нахіл арбіты 0,1774 ± 0,0015°(да экватара Сатурна)
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 3,5 км
Маса 1÷5 × 1013 кг
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі меркавана сінхранізаваны

Полідэўк (лац.: Polydeuces, стар.-грэч.: Πολυδεύκης) — натуральны спадарожнік Сатурна. Быў адкрыты па фотаздымках касмічнага апарата «Касіні» 21 кастрычніка 2004 года групай амерыканскіх астраномаў на чале з Каралінай Порка і атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 5. Яго таксама пазначаюць Сатурн XXXIV. Полідэўк з'яўляецца так званым спадарожнікам-траянам: ён рухаецца па такой жа арбіце, што і спадарожнік Дыёна, адстаючы ад яе па арбіце на 60 °. Акрамя Полідэўка, у Сатурна ёсць яшчэ 3 спадарожнікі-траянцы: Елена, Тэлеста і Каліпса.

Полідэўк мае дыяметр каля 3,5 кіламетраў і круціцца на адлегласці 377390 кіламетраў ад Сатурна. Ён мае перыяд абарачэння 2,73691474 дзён, нахіл арбіты 0,1705 ° да экватара Сатурна, эксцэнтрысітэт арбіты 0,0182.

Імя Полідэўк было зацверджана рабочай групай Міжнароднага астранамічнага саюза 21 студзеня 2005 года. У грэчаскай міфалогіі Полідэўк - другое імя бога Полукс, брата Кастара.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Planetary Satellite Discovery Circumstances. Jet Propulsion Laboratory. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011.