Форн’ёт (спадарожнік)
Выгляд
Форн’ёт | |
---|---|
спадарожнік Сатурна | |
![]() | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт, Джэн Кліна[d] і Brian G. Marsden[d] |
Дата адкрыцця | 12 снежня 2004 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 23 608 938 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,206 |
Перыяд абарачэння | −1 490,9 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Атмасфера | няма |
Форн'ёт (анг. Fornjot) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Форн'ёта, волата з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XLII.
Гісторыя адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]Форн'ёт быў адкрыты ў серыі назіранняў, пачынаючы з 12 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 мая 2005 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 8. Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 года.