Бэстла (спадарожнік)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Бестла (спадарожнік))
| Бэстла | |
|---|---|
| спадарожнік Сатурна | |
| | |
| Дата адкрыцця | 13 снежня 2004 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 19 958 735 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,521 |
| Перыяд абарачэння | −1 083,6 суткі |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Атмасфера | няма |
Бэстла (англ.: Bestla) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названая імем Бэстлы, волаткі з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XXXIX.
Гісторыя адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]Бэстла была адкрыта ў серыі назіранняў, пачынаючы з 13 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 мая 2005 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 18. Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 года.