Перайсці да зместу

Аркадзь Маркавіч Саўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аркадзь Саўчанка)
Аркадзь Маркавіч Саўчанка
Дата нараджэння 6 красавіка 1936(1936-04-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 2004(2004-07-06) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас барытон
Інструменты вакал
Жанры опера
Узнагароды

Аркадзь Маркавіч Са́ўчанка[1] (6 красавіка 1936, Віцебск — 6 ліпеня 2004[2]) — беларускі оперны спявак (барытон). Народны артыст БССР (1976). Народны артыст СССР (1985).

Біяграфія і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1960 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю. 3 1960 года саліст Нацыянальнай акадэмічнага тэатра оперы Беларусі[3].

Валодаў мяккім лірычным голасам своеасаблівага прыгожага тэмбру, шырокага дыяпазону, высокай вакальнай тэхнікай, майстэрствам сцэнічнага пераўвасаблення. Сярод партый нацыянальнага рэпертуару: Апанас і Фон Шолен («Алеся» Я. Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Лявон Бурак, Максім Багдановіч, Міхал («Калючая ружа», «Зорка Венера», «Новая зямля» Ю. У. Семянякі), Кізгайла («Сівая легенда» Д. Смольскага), Ляўчук («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера), Фаскары, Бургамістр («Джардана Бруна», «Візіт дамы» С. Картэса), Понцій Пілат («Майстар і Маргарыта» Я. Глебава); класічных і сучасных опер: Анегін, Ялецкі, Томскі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Мізгір («Снягурачка» М. Рымскага-Корсакава), Януш («Галька» С. Манюшкі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Марсель, Шарплес («Багема», «Чыа-Чыа-сан» Дж. Пучыні), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Эскамільё, Зурга («Кармэн», «Шукальнікі жэмчугу» Ж. Бізэ), Дон Жуан, граф Альмавіва («Дон Жуан», «Вяселле Фігаро» В. А. Моцарта), Рыгалета, граф і Луна, Радрыга, Жэрмон, Рэната («Рыгалета», «Трубадур», «Дон Карлас», «Травіята», «Баль-маскарад» Дж. Вердзі), Камісар («Брэсцкая крэпасць» К. Малчанава), Фердынанд, Андрэй Балконскі («Заручыны ў манастыры», «Вайна і мір» С. Пракоф’ева)[3], Альберт («Вертэр[ru]» Ж. Маснэ), Сільвіо, Тоніо («Паяцы[ru]» Р. Леанкавала), Рангоні («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Апалон («Арэстэя[ru]» С. Танеева), Альфія («Сельскі гонар[ru]» П. Масканьі), матрос Ілюша («Кастрычнік» В. Мурадэлі[ru]), Лістрат («У буру[ru]» Ц. Хрэннікава), князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна); у аперэтах — Фальк, барон Барынкай і Аманай («Лятучая мыш[ru]», «Цыганскі барон[ru]» І. Штрауса), Маркіз («Карневільскія званы[ru]» Р. Планкета[ru])[4].

Выканаў партыі Адама ў тэлеоперы «Ранак» Вагнера, Яўхіма ў радыёоперы «Барвовы золак» К. Цесакова, Скарыны (вакальная партыя «за кадрам») ў фільме-оперы «Францыск Скарына» Дз. Смольскага[4].

У канцэртным рэпертуары арыі з класічных і сучасных опер, рамансы, творы беларускіх кампазітараў, беларускія, рускія і ўкраінскія песні[3].

Пра Саўчанку зняты дакументальны фільм «Опера» (1996)[4]. 20 кастрычніка 2006 года Мінску на доме № 39 на праспекце Пераможцаў, дзе доўгі час жыў А. М. Саўчанка, адкрыта мемарыяльная дошка ў яго гонар[5].

Народны артыст БССР (1976), Народны артыст СССР (1985). Уладальнік прыза «Крыштальная Паўлінка» (1998).

Зноскі