Арцём Уладзіміравіч Канцавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Арцём Канцавы)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Арцём Канцавы
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Уладзіміравіч Канцавы
Нарадзіўся 20 мая 1983(1983-05-20)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 177 см
Вага 77 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Нёман
Нумар 7
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1999 — 2000 Сцяг Беларусі РВАР (Мінск) 32 (8)
2001 — 2002 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 46 (15)
2003 — 2004 Сцяг Расіі Спартак (Масква) 11 (2)
2004   Сцяг Расіі Чарнаморац (Новарасійск) 21 (4)
2005 — 2008 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск) 88 (42)
2009 — 2010 Сцяг Расіі Спартак-Нальчык 18 (2)
2010   Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 28 (7)
2011 — 2013 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 63 (13)
2014 — 2015 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 39 (3)
2015 — Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 63 (5)
Нацыянальная зборная**
1999 Сцяг Беларусі Беларусь (да 16) 4 (0)
2001 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 2 (0)
2002 — 2005 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 34 (7)
2006 — 2008 Сцяг Беларусі Беларусь 10 (0)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 снежня 2017.

Арцём Канцавы (нар. 20 мая 1983, Гомель) — беларускі футбаліст, нападнік гродзенскага «Нёмана» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гомельскага футбола, у маладым узросце апынуўся ў барысаўскім БАТЭ. Пазней гуляў у Расіі, але ў 2005 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы адным з асноўных ігракоў мінскага МТЗ-РІПА. У 2009 годзе перайшоў у «Спартак» з Нальчыка. Сезон 2010 правёў у арэндзе ў БАТЭ, пасля чаго быў выкуплены барысаўскім клубам.

У БАТЭ спачатку трывала гуляў у асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка або правага паўабаронцы. У 2013 годзе стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна, што ў многім было звязана са зменай тактычнай схемы барысаўчан, якія сталі гуляць без ярка выражаных флангавых паўабаронцаў, а на вастрыні атакі Канцавы не здолеў скласці канкурэнцыю Віталю Радзівонаву.

У выніку па заканчэнні сезону 2013 пакінуў БАТЭ ў статусе свабоднага агента і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[2]. У жодзінскім клубе стаў іграком асновы, спачатку гуляў у цэнтры атакі, але потым стаў выступаць на пазіцыі правага ўскрайняга нападніка. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[3]. У пачатку сезону 2015 не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся і трывала з’яўляўся на полі, але карыснымі дзеяннямі (галамі або пасамі) не адзначаўся. У ліпені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4].

Неўзабаве пасля раставання з жодзінскім клубам апынуўся ў стане гродзенскага «Нёмана», з якім 24 ліпеня падпісаў кантракт[5]. У складзе «Нёмана» стаў асноўным цэнтральным нападнікам. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам[6]. У сезоне 2016 заставаўся трывалым іграком асновы, толькі канец сезону прапусціў з-за траўмы. У лютым 2017 года падпісаў новае пагадненне з «Нёманам»[7]. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, часцей толькі выхадзіў на замену, а ў канцы сезону стаў выкарыстоўвацца ў якасці правага абаронцы. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[8]. У сезоне 2018 рэдка з’яўляўся на полі. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт яшчэ на адзін год[9].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі. З 2006 па 2008 год выступаў за нацыянальную зборную.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Малодшы брат Арцёма, Сяргей, таксама з’яўляецца футбалістам.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]