Асецінская Вікіпедыя
Выгляд
ас.: Ирон Википеди | |
|---|---|
| | |
| URL | os.wikipedia.org |
| Характар праекта | дабрачынны |
| Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
| Рэгістрацыя | неабавязковая |
| Мова | асецінская мова |
| Уладальнік | Wikimedia |
| Пачатак працы | 28 лютага 2005 |
| Колькасць артыкулаў | 21 542 |
| Колькасць выяў | 149 |
| Колькасць старонак | 77 131 |
| Колькасць правак | 592 330 |
| Зарэгістраваных удзельнікаў | 27 828 |
| Актыўных удзельнікаў | 28 |
| Адміністратараў | 3 |
| Глыбіня | 51,1 |
Асецінская Вікіпедыя (па-асецінску: Википеди иронау) — раздзел Вікіпедыі на асецінскай мове.
Раздзел заснаваны 28 лютага 2005 году. Па стане на 11 красавіка 2026 года змяшчае 21 542 артыкулы.
Значны рост асецінскай Вікіпедыі давёўся на снежань 2008 і першыя месяцы 2009 года[1].
У лютым 2010 года асецінская Вікіпедыя атрымала асаблівую ўвагу мясцовай прэсы і блогасферы ў звязку з «падвойным юбілеем» падзелу (пяць гадоў з дня запуску і 5000 артыкулаў). У прыватнасці, вялікі матэрыял пра асяцінскую Вікіпедыю выйшаў 3 сакавіка 2010 года ў штодзённай рэспубліканскай газеце «Паўночная Асеція»[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Графики и таблицы по осетинскому разделу Википедии на stats.wikimedia.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2009. Праверана 13 лістапада 2017.
- ↑ Скан статьи и весь выпуск газеты в PDF-формате