Татарская Вікіпедыя
Выгляд
татар.: Татар Википедиясе | |
|---|---|
| | |
| URL | tt.wikipedia.org (татар.) |
| Характар праекта | дабрачынны |
| Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
| Рэгістрацыя | неабавязковая |
| Мова | татарская мова |
| Уладальнік | Wikimedia |
| Пачатак працы | 15 верасня 2003 |
| Колькасць артыкулаў | 706 369 |
| Колькасць выяў | 7 043 |
| Колькасць старонак | 1 457 175 |
| Колькасць правак | 5 877 181 |
| Зарэгістраваных удзельнікаў | 60 419 |
| Актыўных удзельнікаў | 130 |
| Адміністратараў | 7 |
| Глыбіня | 4,6 |
Татарская Вікіпедыя (татар.: Татар Википедиясе) — раздзел Вікіпедыі на татарскай мове. Адкрыты 15 верасня 2003 года. Першапачаткова функцыянаваў толькі на лацініцы. Станам на 17 мая 2026, 22:13 (UTC) утрымлівае 706 369 артыкулаў і займае 24-е месца сярод усіх моўных раздзелаў Вікіпедыі.
Татарская Вікіпедыя падобная на сербахарвацкую, у абодвух праектах можна пісаць артыкулы як на кірыліцы, так і на лацініцы. Спачатку артыкулы пісаліся толькі на лацініцы, потым у рамках праекта пачалося суіснаванне двух алфавітаў. Зараз падаўляючая большасць артыкулаў у праекце напісана кірыліцай. Аднак частка артыкулаў застаецца лацінізаванай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 28 снежня 2009 года створаны 5-тысячны артыкул.
- 8 ліпеня 2011 года створаны 10-тысячны артыкул.
- 10 сакавіка 2013 года створаны 25-тысячны артыкул.
- 28 ліпеня 2013 года створаны 50-тысячны артыкул.
- 28 студзеня 2018 года створаны 75-тысячны артыкул.
- 3 ліпеня 2018 года створаны 80-тысячны артыкул.
- 10 лютага 2020 года створаны 88 888-ны артыкул.