Лацінская Вікіпедыя
Выгляд
лац.: Vicipaedia Latina | |
|---|---|
| | |
| URL | la.wikipedia.org (лац.) |
| Характар праекта | дабрачынны |
| Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
| Рэгістрацыя | неабавязковая |
| Мова | лацінская мова |
| Уладальнік | Wikimedia |
| Пачатак працы | чэрвень 2002 |
| Колькасць артыкулаў | 141 971 |
| Колькасць выяў | няма |
| Колькасць старонак | 295 251 |
| Колькасць правак | 3 962 638 |
| Зарэгістраваных удзельнікаў | 209 301 |
| Актыўных удзельнікаў | 175 |
| Адміністратараў | 21 |
| Глыбіня | 15,6 |
Лацінская Вікіпедыя (лац.: Vicipaedia Latina) — раздзел Вікіпедыі на лацінскай мове.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Спачатку ў Лацінскай Вікіпедыі дамінавалі тэмы з класічнай гісторыі, але ў 2006 годзе з’явілася група новых удзельнікаў, якая істотна пашырыла асвятленне тэм XX ст., такіх як поп-культура і тэхналогіі. Каб мець справу з паняццямі, якія не існавалі ў класічныя лацінскія часы, былі ўведзены ў абарот новыя словы, што стала прычынай дэбатаў[1]. У Лацінскай Вікіпедыі карыстаюцца класічнай латынню (latinitas) і неалагізмы выражаюць у асноўным з дапамогай лацінскіх слоў і іх камбінацый.

- 7 снежня 2003 — 1 000 артыкулаў
- 29 снежня 2006 — 10 000 артыкулаў
- 4 верасня 2007 — 15 000 артыкулаў
- 11 лютага 2011 — 50 000 артыкулаў (55-е месца)
- 6 красавіка 2011 — 52 000 артыкулаў (50-е месца)
- 9 мая 2012 года — 2 мільёны правак
- 18 снежня 2013 — 100 000 артыкулаў
Зноскі
- ↑ Gomes, Lee (29 верасня 2007). Veni, Vidi, Wiki: Latin Isn't Dead On 'Vicipaedia'(англ.). Wall Street Journal. Праверана 2007-09-29.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лацінская Вікіпедыя