Варайская Вікіпедыя
вар.: Waray Wikipedia | |
|---|---|
| | |
| URL | war.wikipedia.org |
| Характар праекта | дабрачынны |
| Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
| Рэгістрацыя | неабавязковая |
| Мова | варайская мова[d] |
| Уладальнік | Wikimedia |
| Пачатак працы | 25 верасня 2005 |
| Колькасць артыкулаў | 1 266 898 |
| Колькасць выяў | 42 |
| Колькасць старонак | 2 870 485 |
| Колькасць правак | 7 734 810 |
| Зарэгістраваных удзельнікаў | 66 549 |
| Актыўных удзельнікаў | 73 |
| Адміністратараў | 3 |
| Глыбіня | 4,3 |
Варайская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на варайскай мове. Гэта 11-ы паводле велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце. Змяшчае 1 266 898 артыкулаў.
Якасць
[правіць | правіць зыходнік]Варайская мова (Waray-Waray) выкарыстоўваецца на Філіпінах і істотна саступае па колькасці носьбітаў тагальскай мове — самай распаўсюджанай у гэтай краіне. З пачатку 2010 года карыстальнік JinJian (студэнт-інфарматык Адкрытага ўніверсітэта Філіпін) актыўна ствараў мноства вельмі кароткіх артыкулаў (1-2 радкі). У жніўні 2010 у раздзеле налічвалася ўжо 100 000 артыкулаў (удвая больш, чым у тагальскім). Пасля гэтага рост раздзела амаль спыніўся на 2,5 гады. Але з лютага 2013 пачала актыўна выкарыстоўвацца «ботазаліўка», якую здзяйсняў Сверкер Юхансан, шведскі навуковец і ўдзельнік Вікіпедыі, жонка якога паходзіла з Філіпін.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 26 жніўня 2010 года быў створаны 100 000-ы артыкул.
- 8 чэрвеня 2014 колькасць артыкулаў перавысіла мільён, раздзел заняў 10 месца.
- 18 чэрвеня 2014 за кошт ботазаліўкі варайская Вікіпедыя абагнала польскую, заняўшы 9 месца.
- 28 чэрвеня 2014 в’етнамская Вікіпедыя абышла варайскую і скінула яе на 10 месца.
- 15 жніўня 2014 себуанская Вікіпедыя абагнала варайскую, скінуўшы яе на 11 месца.
- У жніўні-верасні 2014 года здарылася з’ява «перамяшчэння ўверх» себуанскай і варайскай Вікіпедый, у выніку чаго дадзеныя раздзелы Вікіпедыі абышлі некаторыя вялікія раздзелы. Вынікам сталі наступныя падзеі: 13 верасня 2014 года — варайская Вікіпедыя абагнала в’етнамскую і заняла 10 месца. 19 верасня 2014 года — варайская Вікіпедыя абагнала іспанскую і стала 9-й. 22 верасня 2014 года — варайская Вікіпедыя абагнала італьянскую, заняўшы 8-е месца. 23 верасня 2014 года — варайская Вікіпедыя абышла рускую і стала 7-й.
- 8 кастрычніка 2014 у варайскай Вікіпедыі налічвалася 1 200 000 артыкулаў.
- 9 кастрычніка 2014 варайская Вікіпедыя абагнала себуанскую і заняла 6-е месца.
- 1 лістапада 2014 спынены ботазаліўкі, з гэтага моманту і да сённяшняга дня варайская Вікіпедыя паступова страчвае пазіцыі ў агульным спісе Вікіпедый.
Станам на 13 мая 2026, 1:12 (UTC) у варайскай Вікіпедыі налічваецца 1 266 898 артыкулаў, большасць з іх — кароткія шаблонныя артыкулы пра біялагічныя віды жывёл, раслін і г.д. Раздзел знаходзіцца на 17-м месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедый.