Вікіпедыя на хіндзі
![]() हिन्दी विकिपीडिया | |
---|---|
![]() | |
URL | hi.wikipedia.org (хіндзі) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | хіндзі |
Уладальнік | Фонд Вікімедыя |
Пачатак працы | 11 ліпеня 2003 |
Колькасць артыкулаў | 151 760 |
Колькасць выяў | 3 571 |
Колькасць старонак | 1 179 107 |
Колькасць правак | 5 559 712 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 699 992 |
Актыўных удзельнікаў | 1 121 |
Адміністратараў | 6 |
Глыбіня | 216,1 |
![]() |
Вікіпедыя на мове хіндзі — раздзел Вікіпедыі на мове хіндзі.
Заснаваны 11 ліпеня 2003 года[1], першыя артыкулы з'явіліся ў жніўні 2003 года[2]. У раздзеле карыстаюцца алфавітам дэванагары, набіраць у якім можна лацінскімі літарамі, якія адразу пераўтвараюцца ў патрэбныя сімвалы.
Нягледзячы на тое, што мова хіндзі паводле колькасці валодаючых (600—900 млн у той ці іншай ступені, з якіх для ад 350 да 480 млн — родная) з'яўляецца адной з самых распаўсюджаных у свеце, раздзел спачатку адставаў ад раздзелаў на іншых мовах Індыі (тэлугу, бенгальскай, і бішнупрыя-маніпуры), але потым, выйшаў сярод іх на першае месца. На 1 кастрычніка 2010 года ў раздзеле быў зарэгістраваны 19741 уліковы запіс удзельнікаў.
На 20 сакавіка 2010 года колькасць артыкулаў у раздзеле хіндзі складала 53900 (43-е месца сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі). «Глыбіня» артыкулаў роўная 103,8.
У ліпені 2010 года Google абвясціў, што яны пачалі працаваць з удзельнікамі Вікіпедыі на хіндзі, каб перакладаць артыкулы з англійскай мовы на хіндзі, карыстаючыся камбінацыяй Google Translate і ручной праверкі. Хіндзі-партал Вікіпедыі такім чынам быў папоўнены сотняй артыкулаў з 600 тыс. словаў і вырас амаль на 20 %[3][4]
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
- 14 сакавіка 2007 — колькасць артыкулаў перавысіла 10 000
- 14 верасня 2009 — 50 000 артыкулаў
- 30 жніўня 2011 — 100 000-ы артыкул.