Паўднёваазербайджанская Вікіпедыя
паўднёваазер.: تورکجه ویکیپدیا | |
|---|---|
| URL | azb.wikipedia.org |
| Характар праекта | дабрачынны |
| Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
| Рэгістрацыя | неабавязковая |
| Мова | Паўднёваазербайджанская мова[d] |
| Уладальнік | Wikimedia |
| Пачатак працы | 22 ліпеня 2015 |
| Колькасць артыкулаў | 244 606 |
| Колькасць выяў | 555 |
| Колькасць старонак | 580 353 |
| Колькасць правак | 1 587 153 |
| Зарэгістраваных удзельнікаў | 61 142 |
| Актыўных удзельнікаў | 78 |
| Адміністратараў | 4 |
| Глыбіня | 5,2 |
Паўднёваазербайджанская Вікіпедыя (паўднёваазер.: تورکجه ویکیپدیا) — раздзел Вікіпедыі на паўднёваазербайджанскай мове, якая з'яўляецца адной з двух разнавіднасцяў азербайджанскай мовы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паўднёваазербайджанскі раздзел Вікіпедыі быў адкрыты ў 2015 годзе. У раздзеле выкарыстоўваецца арабскі алфавіт.
18 верасня 2016 года быў напісаны 10-тысячны артыкул.
У 2017 годзе раздзел павялічваўся даволі хутка, так, 27 мая 2017 года быў напісаны 20-тысячны артыкул.
2 верасня 2017 года напісаны 40-тысячны артыкул.
У 2020 годзе колькасць артыкулаў зноў пачала хутка расці. Станам на 30 сакавіка 2020 года раздзел падняўся на 40-е месца, і абышоў у тым ліку Беларускую Вікіпедыю. Аднак змест артыкулаў пакідае жадаць лепшага, аб чым гаворыць нізкая глыбіня раздзелу. Тым часам колькасць артыкулаў у паўднёваазербайджанскай Вікіпедыі складае 244 606, і гэты раздзел займае 49-е месца сярод усіх Вікіпедый.