Валійская Вікіпедыя
Выгляд
вал.: Wicipedia Cymraeg | |
|---|---|
| | |
| URL | cy.wikipedia.org (вал.) |
| Характар праекта | дабрачынны |
| Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
| Рэгістрацыя | неабавязковая |
| Мова | Валійская мова |
| Уладальнік | Wikimedia |
| Пачатак працы | ліпень 2003 |
| Колькасць артыкулаў | 284 607 |
| Колькасць выяў | 12 357 |
| Колькасць старонак | 553 590 |
| Колькасць правак | 15 457 480 |
| Зарэгістраваных удзельнікаў | 111 529 |
| Актыўных удзельнікаў | 159 |
| Адміністратараў | 11 |
| Глыбіня | 24,9 |
Валійская Вікіпедыя (вал.: Wicipedia Cymraeg) — раздзел Вікіпедыі на валійскай мове. З’яўляецца адзінай анлайн-энцыклапедыяй на валійскай мове.
Валійская Вікіпедыя была адкрыта ў ліпені 2003 года. Развіваючыся з невялікай хуткасцю, 23 чэрвеня 2007 года яна стала 66-й Вікіпедыяй, дасягнула мяжы ў 10 000 артыкулаў. Затым адбыўся досыць хуткі для гэтага раздзела рост колькасці артыкулаў, калі з чэрвеня 2007 па лістапад 2008 года іх колькасць павялічылася ўдвая. Гэты факт знайшоў адлюстраванне ў публікацыі ў самым масавым часопісе Уэльса — Golwg, што выдаецца на валійскай мове, і газеце Y Faner Newydd. На 7 кастрычніка 2011 года колькасць артыкулаў складала крыху больш за 34 000.
Даныя ў гэтым артыкуле прыведзены станам на 2011 год. |