Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове
![]() У Вікіданых няма запісаў для бягучай старонкі | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
URL | simple.wikipedia.org |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | Simple English[d] |
Уладальнік | Фонд Вікімедыя |
Пачатак працы | 18 верасня 2001[1] |
Колькасць артыкулаў | 226 769 |
Колькасць выяў | 36 |
Колькасць старонак | 734 522 |
Колькасць правак | 8 650 435 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 1 271 494 |
Актыўных удзельнікаў | 1 151 |
Адміністратараў | 18 |
Глыбіня | 59 |
![]() |
Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове (Simple English Wikipedia)-раздзел Вікіпедыі, створаны для чытачоў, якім цяжка разумець англійскую Вікіпедыю. Перш за ўсё яна арыентавана на тых, хто пачаў вывучаць англійскую мову і можа быць выкарыстана падчас заняткаў і для вучэбнага чытання. Таксама Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове можа быць карысна дзецям для выканання дамашняга задання і для пазакласнага чытання. Звычайна, артыкулы ў гэтай Вікіпедыі гэта значна спрошчаныя і скарочаныя варыянты артыкулаў англійскай Вікіпедыі. Артыкулы ў ёй ужываюць значна меней словаў і больш простую граматыку, чым у арыгінальнай англійскай Вікіпедыі. Таксама гэта Вікіпедыя мае іншыя мэты, чым звычайная Англійская Вікіпедыя.
Існаванне гэтага раздзела Вікіпедыі выклікала нараканні - асобнай мовы "спрошчаная англійская" не існуе. Але ў выніку абмеркавання ўдзельнікамі Вікіпедыі было вырашана працягнуць працу над праектам.
Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]
26 ліпеня 2006 года Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове дасягнула колькасці 10 тысяч артыкулаў, на 30 красавіка 2011 яна мела 70133 артыкулаў, больш за 200 тысяч старонак і амаль тры мільёны правак.
29 мая 2013 года колькасць артыкулаў у перавысіла сто тысяч.
Станам на 7 лютага 2023 раздзел змяшчае 226 769 артыкулаў.
Тэкст загалоўка[правіць | правіць зыходнік]
- Бэйсік-інгліш
- Simple English Wikipedia (англ.) - Разгонутае апісанне мэтаў праекта і ужываемага там варыянта мовы
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- wikipedia.org/ simple.wikipedia.org Архівавана 14 ліпеня 2013. - Разгорнутае апісанне мэт праекта і ўжываемага там варыянта англійскай мовы.