Тамільская Вікіпедыя
![]() தமிழ் விக்கிப்பீடியா | |
![]() | |
URL: | ta.wikipedia.org |
---|---|
Камерцыйны: | Дабрачынны |
Тып сайта: | Сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя: | Неабавязковая |
Мова: | тамільская |
Уладальнік: | Фонд Вікімедыя |
Пачатак працы: | Верасень 2003 |
Колькасць артыкулаў: | 120 393 |
Колькасць старонак: | 362 222 |
Колькасць правак: | 2 656 751 |
Зарэгістраваных удзельнікаў: | 149 918 |
Актыўных удзельнікаў: | 479 |
Адміністратараў: | 41 |
Глыбіня: | 29.6 |
Тамільская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на тамільскай мове.
Заснавана ў верасні 2003 году. Другая Вікіпедыя на адной з дравідыйскіх моў, якая здолела перасягнуць рубеж у 10 000 артыкулаў, першай была тэлугская Вікіпедыя. На 12.11.2008 года ўключала ў сябе 15 911 артыкулаў і з'яўлялася 67-й паводле іх колькасці. 25 000-ы артыкул напісаны 6.10.2010 года.
Тамільская Вікіпедыя разглядаецца як важная крыніца інфармацыі на тамільскай мове ў інтэрнэце[1]. Развіццё раздзелу замаруджваецца адсутнасцю камп'ютараў і інтэрнэт-паслуг у сельскіх раёнах штата Таміл Наду і Шры-Ланкі; раздзел развіваецца ў асноўным за кошт тамільскай дыяспары[2].