Вікіпедыя на іўрыце
![]() У Вікідадзеных няма запісаў для бягучай старонкі | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
URL | he.wikipedia.org (іўрыт) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | іўрыт |
Уладальнік | Фонд Вікімедыя |
Пачатак працы | 8 ліпеня 2003 |
Колькасць артыкулаў | 317 809 |
Колькасць выяў | 73 263 |
Колькасць старонак | 1 329 253 |
Колькасць правак | 34 111 721 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 984 048 |
Актыўных удзельнікаў | 3 090 |
Адміністратараў | 33 |
Глыбіня | 259,9 |
![]() |
Іўрытская Вікіпедыя - (іўр.: :האנציקלופדיה החופשיתויקיפדיה) раздзел Вікіпедыі на іўрыце.
Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Па стану на 26 чэрвеня 2022 года раздзел вікіпедыі на іўрыце ўтрымлівае 317 809 артыкулаў. Зарэгістраваны 984048 удзельнікаў, з якіх 3 090 зрабілі што небудзь за апошнія 30 дзён, 33 {{plural:-1 маюць статус адміністартара. Агульная колькасць правак складае 34 111 721.
Глыбіня[правіць | правіць зыходнік]
Вымяраць развіццё Вікіпедыі ў цэлым складана. Адным з адносных паказчыкаў развіцця асобных моўных раздзелаў, які было прапанавана выкарыстоўваць яшчэ ў 2006 годзе, з'яўляецца так званая «глыбіня». Падчас разліка «глыбіні» прыймаюцца ва ўвагу суадносіны паміж службовымі старонкамі[1] і артыкуламі ў агульнай колькасці старонак моўнага раздзела, а таксама сярэднюю колькасць правак на кожны артыкул. Іўрытская Вікіпедыя па гэтаму паказчыку саступае толькі англійскаму і сербахарвацкаму раздзелу з усіх версій, якія ўтрымліваюць больш за 10 000 артыкулаў[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
- 8 ліпеня 2003: адкрыццё раздзела на іўрыце.
- 25 кастрычніка 2003: 1 000 артыкулаў.
- 22 ліпеня 2004: першая вікі-сустэча ўдзелтнікаў у Тэль-Авіве (Ізраіль).
- 10 верасня 2004: 10 000 артыкулаў.
- 20 верасня 2004: артыкул he:דנל לזחסטן (Сцяг Казахстана) стаў міліённым ва ўсёй Вікіпедыі.
- 29 мая 2005: іўрытская вікіпедыя пераўзыйшла мяжу ў 20 000 артыкулаў.
- 3 ліпеня 2006: 40 000 артыкулаў.
- 24 снежня 2006: іўрытская Вікіпедыя ўвайшла ў сімвалічны «клуб-50000».
- 10 студзеня 2010: 100 000 артыкулаў.
- 29 жніўня 2013: 150 000 артыкулаў.
Выкарыстанне ў грамадстве і асвеце[правіць | правіць зыходнік]
Вікіпедыя на іўрыце з'яўляецца адной з асноўных сецявых крыніц інфармацыі на гэтай мовк, і ў сувязі з гэтым часта згадваецца ў сродках масавй інфармацыі[3]. 2 лютага 2010 года ў Камісіі па навуке кнэсета прайшло слуханне аб важнасці Вікіпедыі для ізраільскага грамадства і адукацыі[4] Вікіпедыя на іўрыце выкарыстоўваецца ў навучальных мэтах у асобных інстытутах Ізраіля. Звычайна, у рамках такіх прааектаў, лектары задаюць студэнтам ў якасці курасвой працы напісанне артыкулаў аб тэмах пройдзенага курса. Падобныя праекты ладзіліся па фізіцы[5], юрыспрудэнцыі[6], матэматыцы і па іншым дысцыплінам.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Да службовых, адносяцца старонкі Вікіпедыі, якія выкарыстоўваюцца ўдзельнікамі праекта у сумеснай працы, - асабістыя старонкі ўдзельнікаў, старонкі абмеркавання артыкулаў, старонкі-перанакіраванні і г. д.
- ↑ http://meta.wikimedia.org/wiki/List_of_Wikipedias#10_000.2B_articles - List of 10 000+ Wikipedias
- ↑ Спіс згадванняў Вікіпедыі на іўрыце ў СМІ
- ↑ Is Wikipedia good for the Jews?. Jerusalem Post. 20/02/2010
- ↑ he:ויקיפדה:מיזמי
- ↑ he:וייקיפדיה:פדויקט