Перайсці да зместу

Нямецкая Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Favicon Вікіпедыі Нямецкая Вікіпедыя
ням.: deutschsprachige Wikipedia
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL de.wikipedia.org (ням.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова нямецкая
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 16 сакавіка 2001
Колькасць артыкулаў 3 017 817
Колькасць выяў 130 377
Колькасць старонак 8 293 397
Колькасць правак 254 524 982
Зарэгістраваных удзельнікаў 4 581 661
Актыўных удзельнікаў 17 360
Адміністратараў 173
Глыбіня 93,8
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нямецкая Вікіпедыя (ням.: Deutsche Wikipedia), раздзел Вікіпедыі на нямецкай мове. Другая па часе стварэння (16 сакавіка 2001) пасля англійскай Вікіпедыі.

Пры напісанні артыкулаў выкарыстоўваецца стандартная нямецкая мова, для дыялектаў створаны асобныя раздзелы Вікіпедыі: алеманскі (als:), ніжненямецкі (nds:), люксембургскі (lb:), пенсільванскі нямецкі (pdc:), рыпуарскі (ksh:), баварскі (bar:).

19 лістапада 2016 года быў напісаны 2 000 000 артыкул, пра мінерал Міхенэліт.

Асаблівасць нямецкай Вікіпедыі — арыентацыя на якасць артыкулаў. Сярэдні памер артыкула перавышае 3000 байтаў або 430 слоў. Добра развітая сістэма ўзнагарод для высокаякасных артыкулаў.

Шырокая прапаганда Вікіпедыі ў нямецкамоўных краінах спрыяе таму, што вялікая колькасць правак робіцца ананімамі. Адпаведна, у нямецкім раздзеле адносна многа ў параўнанні з іншымі Вікіпедыямі артыкулаў маюць абарону ад правак незарэгістраваных ці нядаўна зарэгістраваных удзельнікаў.