Алена Генадзеўна Калечыц
Алена Генадзеўна Калечыц | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | гісторыя, археалогія і палеагеаграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[1] (1996) і кандыдат геаграфічных навук[1] (1972) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Алена Генадзеўна Калечыц (руск.: Елена Геннадьевна Калечиц; нар. 12 сакавіка 1940, Нальчык) — беларускі археолаг і палеагеограф, кандыдат геаграфічных навук (1972), доктар гістарычных навук (1996), прафесар (2008).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 12 сакавіка 1940 года ў горадзе Нальчык (Кабардзіна-Балкарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР). У 1964 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
З 17 верасня 1970 года працуе ў Інстытуце гісторыі АН БССР (малодшы навуковы супрацоўнік), 1974 года — старшы навуковы супрацоўнік, з 1996 года — вядучы навуковы супрацоўнік, з 10 сакавіка 1998 года — каардынатар археалагічных аддзелаў інстытута. З 2001 года — загадчыца аддзела археалогіі каменнага і бронзавага вякоў; з 2007 года і па цяперашні час — галоўны навуковы супрацоўнік, з 2008 года — прафесар.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вывучае археалогію палеаліту, мезаліту, неаліту, бронзавага веку на тэрыторыі Палесся, палеагеаграфію і палеаэкалогію галацэну Беларусі. Да 1986 года вывучаліся старажытнасці ўсходняга Палесся (Гомельская вобласць) — вывучана больш за 250 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў (раскапана 1440 кв. м). З 1986 года даследаванні праводзіліся ў Заходнім Палессі (у асноўным вакол аграгарадка Моталь выкрыта больш за 10 000 кв. м.). Па матэрыялах раскопак створаны Музей народнай творчасці ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці[2].
Падрыхтаваны матэрыялы для стварэння музеяў на стаянках палеаліту ў вёсцы Юравічы і Бердыж Гомельскай вобласці[2].
Аўтар каля 300 навуковых публікацый, а таксама вялікай колькасці артыкулаў у энцыклапедычных выданнях.
У розны час выкладала ў БДУ, БДПУ імя М. Танка, БрДУ імя А. С. Пушкіна, МДУ імя А. А. Куляшова.
Супрацоўнічала з Інстытутамі археалогіі Познанскага універсітэта, Інстытутамі археалогіі Варшаўскага універсітэта, Інстытутамі археалогіі Расійскай і Інстытутамі археалогіі Украінскай акадэмій навук, а гэтак жа Інстытутам гісторыі матэрыяльнай культуры РАН.
Член Савета па абароне дысертацый і Навуковага савета Інстытута гісторыі НАН Беларусі, рэдакцыйных калегій выданняў «Материалы по археологии Беларуси», «Baltic-Pontik Studies», «Archаelogia Bimaris»[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Первоначальное заселение территории Белоруссии / Академия наук Белорусской ССР, Институт истории; науч. ред. Б. Н. Гурский. — Мн.: Наука и техника, 1984:
- Памятники каменного и бронзового веков Восточной Белоруссии / Е. Г. Калечиц; Науч. ред. Д. Я. Телегин; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1987;
- Белорусская археология : достижения археол. за годы Сов. власти / В. Ф. Исаенко, Е. Г. Калечиц, М. М. Чернявский; отв. ред. Г. В. Штыхов; АН Белорусской ССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1987. — 127 с.: ил., табл.
- Динамика природы позднего плейстоцена — голоцена на территории Верхнего Поднепровья Беларуси;
- Древние орудия рыболовства Посожья. / Е. Г. Калечиц // Рыболовство и морской промысел в эпоху мезолита — раннего металла в лесной и лесостепной зоне восточной Европы / под ред.: Н. Н. Гурина; АН СССР, Ин-т археологии. — Л.: Наука, 1991. — С. 107—108.;
- Першыя людзі на зямлі Беларусі — Мн.: Беларусь, 1997 (2-е выданне 2007);
- Экосоциальные системы каменного века Восточной Беларуси : автореферат дис. … доктора исторических наук : 07.00.06. — Минск, 1995. — 36 с. : ил.;
- Калечыц А. Г., Коласаў А. У., Абухоўскі B. C. Палеалітычныя помнікі Беларусі. Культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя крыніц — Мінск: Беларуская навука, 2010.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае сына Дзмітрыя Леанідавіча Калечыца, намесніка Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, які быў у шлюбе з вядомай беларускай эпіграфісткай Інай Леанідаўнай Калечыц.
Зноскі
- ↑ а б в http://history.by/kalechits/ Праверана 25 красавіка 2023.
- ↑ а б в Калечиц Елена Геннадьевна (руск.) // Інстытут гісторыі НАН Беларусі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 27. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Калечиц Елена Геннадьевна (руск.) // Інстытут гісторыі НАН Беларусі
- Археолог рассказала, где в Беларуси находили кости мамонтов, шерстистого носорога и бизона Архівавана 7 кастрычніка 2020. (руск.) // Агенцтва «Минск-Новости»
- Валентина Козлович Наш корреспондент побывала на 20-летии Мотольского музея народного творчества (руск.) // СБ. Беларусь сегодня
- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Нальчыку
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары гістарычных навук
- Кандыдаты геаграфічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі
- Археолагі СССР
- Археолагі Беларусі