Барыс Васілевіч Стральцоў
Барыс Васілевіч Стральцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 2009 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | публіцыст, пісьменнік, выкладчык, навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1968) і доктар філалагічных навук (1978) |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Барыс Васілевіч Стральцо́ў[2][3] (1 сакавіка 1926—18 кастрычніка 2009) — беларускі публіцыст, пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1997), кандыдат гістарычных навук, доктар філалагічных навук (1978), прафесар (1979).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Хутар (зараз у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны скончыў 8 класаў сярэдняй школы ў Чавусах[4]. На працягу шасці гадоў праходзіў службу ў Савецкай Арміі (старшы сяржант)[4]. У 1950 годзе скончыў 9-ы клас, у 1951 годзе — 10-ы клас у Бабруйску[4]. У 1951 годзе паступіў на завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1956 годзе. Два курсы ўніверсітэта скончыў завочна, вучобу сумяшчаў з працай у рэдакцыях газет[4]. Працаваў літаратурным супрацоўнікам у бабруйскай абласной газеце «Савецкая Радзіма», літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела газеты «Чырвоная змена»[4].
Таксама працаваў у газетах «Літаратура і Мастацтва» і «Звязда» (1953—1969). З 1969 года Б. В. Стральцоў на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры тэорыі і практыкі сучаснай журналістыкі, з 1999 года — прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі. Намеснік рэдактара часопіса «Веснік БДУ» ў 1969—1998 гадах.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Б. В. Стральцоў займаўся даследаваннем жанраў і творчых метадаў публіцыстыкі і журналістыкі, перспектыў развіцця сродкаў масавай інфармацыі. Аўтар манаграфій «Газета і мараль» (1971), «Публіцыстычнасць інфармацыйных жанраў» (1973), «Аналітычныя жанры: пытанні тэорыі і практыкі» (1974), «Публіцыстыка. Жанры. Майстэрства» (1977; прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2001 года), «Маральны клімат вытворчага калектыву і друк» (1979), «Дзесятая пяцігодка ў беларускім нарысе» (1980), «Фельетон: тэорыя і практыка жанра» (1983), «Основы публіцыстыкі. Жанры» (1990), «Свет и тени (очерки и публицистика 80-х)» (1991), «Асновы літаратурна-мастацкай творчасці» (дзве часткі, 1999), «Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы» (2000).
Сярод іншых публікацый:
- Аналітычныя жанры: Пытанні тэорыі і практыкі: [Падручнік для ВНУ па спецыяльнасці «Журналістыка»] — Мн.: Выд-ва БДУ, 1974.- 135 с.;
- Маральны клімат вытворчага калектыву і друк / Б. В. Стральцоў — Мінск: Беларусь, 1979. — 61, [1] с. ; 17 см. — 1000 экз. — (З вопыту ідэалагічнай работы);
- Дзясятая пяцігодка ў беларускім нарысе — Мн.: : Выд-ва БДУ, 1980. — 126 с.;
- Мадэлі функцыянавання сродкаў масавай інфармацыі: Тэз. дакл. навук. канф. (10—12 лістап. 1998 г.) / Навук. рэд. Б. В. Стральцоў — Мн., 1998. — 85 с. — 500 экз.;
- Гісторыка-філасофскія асновы беларускай дзяржаўнасці: [зборнік навуковых артыкулаў] / Беларускі дзяржаўны універсітэт, Факультэт журналістыкі; [рэдкалегія: В. П. Вараб’ёў (адказны рэдактар) і інш.] / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт журналістыкі. — Мінск: БДУ, 2002. — 119 с.; 20 см.
У 1997 годзе прафесар Б. В. Стральцоў узначаліў спецыялізаваны савет па абароне доктарскіх дысертацый у галіне журналістыкі[5].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]З першым журналісцкім творам — рэпартажам «Агнявы рубеж» — Б. В. Стральцоў выступіў у 1948 годзе на старонках газеты «Советская Армия», якая выдавалася Групай савецкіх войскаў у Германіі[4]. Мастацкія творы прысвячаў жыццю на вёсцы і клопатам моладзі: зборнікі апавяданняў «Наследнік» (1963) і «Сыходзяцца бальшакі і прасёлкі» (1969), аповесці «Вячэрняя планета» (1975) і «Метраном памяці» (1977), раман «Між крутых берагоў» (1980), зборнікі абразкоў і апавяданняў «Чарадзейны туман» (2000) і «Капуснік, або лад жыцця» (2007).
Яго пяру належаць 4 сцэнарыі дакументальных фільмаў і 5 мастацка-публіцыстычных альбомаў, прысвечаных Беларусі.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1997)
- Лаўрэат прэміі Міжнароднай канфедэрацыі журналісцкіх саюзаў «За адметны ўклад у развіццё журналістыкі» (1992)
- Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «За выдатны ўклад у развіццё беларускай журналістыкі» (1995)
- Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» дзеячам культуры і мастацтва ў намінацыі «Журналістыка» (2001).
- Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1962, 1965, 1986)
- Узнагароджаны ганаровымі знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» і «Выдатнік друку Беларусі»[6]
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- У выдавецкім цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выйшла кніга, прысвечаная навуковай, даследчыцкай і публіцыстычнай дзейнасці прафесара Б. В. Стральцова:
- Памяць і слава: Барыс Васільевіч Стральцоў: да 95-годдзя з дня нараджэння: [зборнік] / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, [Факультэт журналістыкі] — Мн.: БДУ, 2021. — 239 с., [7] л. каляр. іл., партр.; 23 см. — ISBN 978-985-881-018-4.
- Імя Б. В. Стральцова прысвоена Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
- У Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Журналістыка ХХІ стагоддзя: традыцыі і выклікі новага часу», прысвечаная 90-годдзю Б. В. Стральцова[5].
Зноскі
- ↑ https://bis.nlb.by/by/documents/130327
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ЭГБ 2001.
- ↑ а б в г д е Веснік БДУ.
- ↑ а б Васіль Вараб’ёў.
- ↑ Стральцоў Барыс Васільевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стральцо́ў Барыс Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 197. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стральцо́ў Барыс Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 429. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Памяці вучонага. Барыс Васілевіч Стральцоў (PDF)(недаступная спасылка). Мн.: Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2009. — № 3. — С. 127. (12.2009). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2023. Праверана 18.5.2023.
- Васіль Вараб’ёў. Памяці Барыса Стральцова . Звязда (3 сакавіка 2016). Праверана 18.5.2023.
- Дзень памяці прафесара Б. В. Стральцова . СБ. Беларусь сегодня (27 лютага 2013). Праверана 18.5.2023.
- Слука А. Плынь жыцця «Між крутых берагоў» . Беларускі саюз журналістаў. Праверана 18.5.2023.
- К 95-летию Б. Стрельцова (руск.). Дом прэсы (29 кастрычніка 2021). Праверана 18.05.2023.
- Алесь КРАСАВИН В Быхове увековечат память Бориса Стрельцова (руск.) (Праверана 18 мая 2023) // Вечерний Бобруйск
- Таццяна Падаляк Жыццёвыя жанры Барыса Стральцова // Беларуская думка, № 3, 2021.
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
- Памерлі 18 кастрычніка
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Выкладчыкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Супрацоўнікі газеты «Бабруйскае жыццё»
- Кандыдаты гістарычных навук
- Дактары філалагічных навук
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Выдатнікі друку Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Журналісты СССР
- Журналісты Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Публіцысты СССР
- Публіцысты Беларусі
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты Беларусі
- Сяржанты і старшыны СССР
- Аўтары падручнікаў