Перайсці да зместу

Акадэмічная вуліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Акадэмічная (Мінск))
Акадэмічная
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Першамайскі раён
Працягласць 1,9 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
«Акадэмія навук»
Ранейшыя назвы вуліца Францыска Скарыны
Паштовы індэкс 220012 і 220072
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акадэмічная вуліца — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска.

Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці, перасякае вуліцы Сурганава і Платонава, з паўднёва заходняга боку да яе прымыкаюць вуліца Батанічная і завулак Казлова, пасля скрыжавання з якім пераходзіць у вуліцу Сталетава. Даўжыня вуліцы складае каля 1,9 км.

Факультэт даўніверсітэцкай адукацыі БДУ

Грамадскі — аўтобус: 20, 37, 59, 76э; тралейбус: 33, 34, 35, 92; на скрыжаванні з праспектам Незалежнасці станцыя метро «Акадэмія навук».

Ад скрыжавання з вуліцай Сурганава і амаль да скрыжавання з завулкам Казлова вуліца праходзіць уздоўж паўднёва-заходняй граніцы Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які далей пераходзіць у Сляпянскую водную сістэму.

Мемарыяльныя дошкі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Да 2012 г. там знаходзіліся факультэт міжнародных адносін БДУ і НДІ генетыкі рака НАН РБ. Архітэктурная канструкцыя дома спарадзіла яго нефармальную назву "асліныя вушы". Гл.: Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое Архівавана 18 верасня 2021. //Інтэрфакс
  3. а б в г д е Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.