Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літоўска-маскоўская вайна 1512—1522 гадоў
Асноўны канфлікт: Літоўска-маскоўскія войны
S. V. Ivanov. Campaign of Muscovites. XVI century. (1903).jpg
Сяргей Іваноў. «Паход масквіцянаў» (1903)
Дата 1512—1522
Месца Вялікае Княства Літоўскае
Прычына Жаданне «аб'яднання рускіх земляў» пад уладай Масквы, саюз Вялікага Княства Літоўскага з Крымскім ханствам, наезды крымчакоў на Вялікае княства Маскоўскае
Вынік Пяцігадовае перамір'е на ўмовах Масквы
Змены смаленскія землі (23 тыс. км²) адышлі да Маскоўскага княства
Праціўнікі
POL COA Pogoń Litewska Książęca.svg Вялікае Княства Літоўскае

Coat of Arms of the Polish Crown.svg Каралеўства Польскае

Coat of Arms of Russia 1577.png Вялікае княства Маскоўскае
Камандуючыя
Жыгімонт I Васіль III

Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў — чацвёртая вайна паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ за ўсходнеславянскія землі. «Вечны мір» 1508, якім скончылася вайна Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1507—08, маскоўскі ўрад разглядаў як часовую перадышку. 3 1510 Васіль III займаўся непасрэднай падрыхтоўкай смаленскай кампаніі. Яго дыпламаты заручыліся падтрымкай Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў.

Вайна пачалася першым паходам на Смаленск, прымеркаваным на зіму 1512—13. У лістападзе 1512 выйшла войска князя I. М. Рапніна-Абаленскага і канюшага I. А. Чалядніна, якое, спаліўшы пасады Смаленска, павінна было накіравацца да Оршы і Друцка, а на злучэнне з ім з Вялікіх Лук рухалася войска князя В. С. Адоеўскага. У снежні 1512 на Смаленск рушылі галоўныя сілы з Масквы на чале з Васілём III. Пасля шасцітыднёвай аблогі маскоўскае войска, якое пацярпела значныя страты, вярнулася дадому. У чэрвені 1513 пачаўся 2-і паход на Смаленск. Да восені пад горадам была сканцэнтравана 80-тысячная маскоўская армія з вялікай колькасцю гармат і 2 тыс. пішчаляў. Каля 24 тыс. ратнікаў ваявалі на Полаччыне, 8 тыс. чалавек — пад Віцебскам, а 14-тысячная групоўка аблажыла Оршу. Жыхары Смаленска зноў адбілі напад маскоўскіх войск, і Васіль III у лістападзе 1513 адвёў свае палкі назад.

У лютым 1514 прынята рашэнне аб 3-м паходзе на Смаленск. Тады ж у выніку перагавораў паміж Маскоўскай дзяржавай і Свяшчэннай Рымскай імперыяй утварылася ваенная кааліцыя супраць ВКЛ і Кароны Польскай, у якую ўвайшлі яшчэ 5 еўрапейскіх краін. Паводле пагаднення ў выпадку перамогі членаў кааліцыі аўстрыйскі эрцгерцаг Максімілян I прызнаваў права Масквы на беларускія і украінскія землі, а Васіль III — права Вены на некаторыя польскія тэрыторыі. У канцы мая 1514 пачаўся 3-і паход на Смаленск, у якім удзельнічала каля 80 тыс. маскоўскіх ратнікаў. 31 ліпеня пасля няспыннага абстрэлу з 300 гармат Смаленск капітуляваў. Імкнучыся выкарыстаць гэты поспех, ваяводы Васіля III хутка рухаліся ў глыб Беларусі. Яны захапілі Мсціслаў, Крычаў, Дуброўну, перайшлі Дняпро і Друць і толыкі каля Бярэзіны сутыкнуліся з перадавымі атрадамі 35 — , тысячнай арміяй вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога. 8.9.1514 у час генеральнай бітвы пад Оршай гетман найвышэйшы К. I. Астрожскі дашчэнту разбіў 80-тысячнае маскоўскае войска (гл. Аршанская бгтва 1514). Усходняя Беларусь была вызвалена ад непрыяцеля. Астрожскі аблажыў Смаленск, але авалодаць горадам у яго не хапіла сіл. Перамога пад Оршай была ўдала выкарыстана ў дыпламатычных колах. Максімілян I адмовіўся ад блоку з Масквой, у выніку чаго кааліцыя распалася. На Венскім кангрэсе 1515 Ягайлавічы і Габсбургі прыйшлі да поўнага паразумення. Максімілян I заняў прыхільныя да Жыгімонта I Старога пазіцыі і абяцаў дапамагаць яму ў прымірэнні з Васілём III. На працягу 3 гадоў пасля перамогі пад Оршай ваенныя дзеянні вяліся стрымана. Гэта былі асобныя рэйды ў глыб чужой тэрыторыі. Вясной 1515 маскоўскае войска з Пскова хадзіла на Рослаў, спаліла Браслаў і Друю, а харугвы ВКЛ на чале з А. Дашкевічам і А. Неміровічам пры падтрымцы крымскіх татар напалі на Северскую зямлю. У тым жа годзе маскоўскія ваяводы хадзілі на Полацк, Віцебск і Мсціслаў, а войска ВКЛ — на Вялікія Лукі. У 1516 абодва бакі абмежаваліся дробнымі парубежнымі рэйдамі. У 1517 войска Астрожскага з Полацка рушыла на Пскоўшчыну і аблажыла Апочку, асобныя харугвы хадзілі да Варонеча, Краснага, Веллі і Пскова, аднак у цэлым кампанія скончылася няўдала. Летам 1517 у Маскву прыбыло пасольства Жыгімонта I Старога, якое пры пасрэдніцтве імператарскага ўпаўнаважанага 3. Герберштэйна спрабавала дамовщца пра спыненне вайны, але пазіцыі абодвух бакоў былі ўзаемна непрымальныя, і ваенныя дзеянні актывізаваліся. Летам 1518 Васіль III накіраваў на Беларусь свае войскі з Вялікіх Лук — на Полацк, з Белай — на Віцебск, са Смаленска і Старадуба — ў Падняпроўе. Пад Полацкам маскоўскае войска было разгромлена і адступіла, у іншых месцах яно даходзіла да Слуцка, Менска, Наваградка. У 1519 у вайну на баку Маскоўскай дзяржавы ўступіў Тэўтонскі ордэн. У ліпені 1519 на Кіеўшчыну і Валынь уварвалася 40-тысячнае крымскае войска і разбіла конніцу Астрожскага пад Сокалам. Выкарыстаўшы цяжкі для ВКЛ момант, Васіль III зноў ударыў па Беларусі з Вялікіх Лук, Смаленска і Старадуба. Накіроўваючыся да Вільні, яго войска па дарозе паліла гарады і вёскі, бралі ў палон жыхароў і дайшлі да Крэва, Ашмян, Меднікаў, а праз месяц вярнуліся дадому. Апошняй акцыяй Васіля III у гэтай вайне стаў рэйд ваяводы В. Гадунова ў лютым 1520 пад Полацк і Віцебск. Перамогі над тэўтонцамі і пагадненне, падпісанае Жыгімонтам I Старым з Крымскім ханствам, схілілі Васіля III да перагавораў. Летам 1520 пасольства ВКЛ дамовілася ў Маскве пра спыненне ваенных дзеянняў. Для падпісання мірнага пагаднення «вялікае пасольства» на чале з полацкім ваяводам П. Кішкам прыбыло ў Маскву толькі ў 1522. 18 лютага 1523 у перамірнай грамаце паміж каралём Польскім і вялікім князем Літоўскім Жыгімонтам І і вялікім князем Маскоўскім Васілём ІІІ Жыгімонт І звярнуўся да свайго ўсходняга суседа:

" …И ты, брат наш, великий господарь Василей, Божьею милостью государь всея Руси и великий князь, перемирье с нами взял на пять лет…[1] "

Пагадненне мела кампрамісны характар і прадугледжвала перамір'е тэрмінам на 5 гадоў (пасля чаго меркавалася падпісаць «вечны мір»). Смаленск застаўся ў Маскоўскай дзяржаве, шматлікі «маскоўскі палон» — у ВКЛ. У 1526 пры пасрэдніцтве паслоў імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V перамір'е было прадоўжана яшчэ на 6 гадоў[2].

Аднак гады перамір'я не былі ціхія. Гэта адзначалі як магілёўскі намеснік-дзяржаўца вялікага князя Жыгімонта І Васіль Саламярэцкі, так і маскоўскія ваяводы памежных тэрыторый[3].

Зноскі

  1. Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 2: 1599—1637 / [редактор Н. И. Костомаров]. — СПб.: в Типографии Э. Праца, 1865. — [6], 15, 288 с. — С. 148.
  2. Герберштейн, С. Записки о Московии: [Пер. с латин. и нем.] / [Вступ. ст. А. Л. Хорошкевич, с. 7―45; Примеч. С. В. Думина и др.]. — М.: Изд-во МГУ, 1988. — 429, [1] с. — С. 276—281. — ISBN 5-211-00183-4; Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 35. — СПб.: Типография Императорской академии наук, 1882. — С. 643—645.
  3. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 35. — СПб.: Типография Императорской академии наук, 1882. — С. 567.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею. Т. 1. Спб., 1846;
  • Карамзин Н. М. История государства Российского. Кн. 3, т. 9. М., 1989;
  • Соловьев С. М. История России с древнейших времен. Кн. 3, т. 5—6. М., 1960;
  • Зимин А. А. Россия на пороге нового времени: (Очерки полит. истории России первой трети XVI в.). М., 1972;
  • Natanson-Leski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Cz. 1. Lwow., Warszawa, 1922.
  • 1100 Jahre Österreichische und Europäische Geschichte in Ukrunden und Dokumenten des Haus-, Hof- und Staatsarchivs.