Варфаламей I (Патрыярх Канстанцінопальскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патрыярх Варфаламей I
Πατριάρχης Βαρθολομαίος ο Α'
Патрыярх Варфаламей I
Герб
Сцяг232-і Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Сусветны Патрыярх
з 22 кастрычніка 1991
Царква Канстанцінопальская праваслаўная царква
Папярэднік Патрыярх Дзімітрый I
Сцяг96-ы Мітрапаліт Халкідонскі
9 студзеня 1990 — 22 кастрычніка 1991
Царква Канстанцінопальская праваслаўная царква
Папярэднік Мелітон (Хадзіс)
Пераемнік Іаакім (Нерандзуліс)
Сцяг68-ы Мітрапаліт Філадэльфійскі
25 снежня 1973 — 9 студзеня 1990
Царква Канстанцінопальская праваслаўная царква
Папярэднік Якаў (Дзанаварыс)
Пераемнік Мелітон (Карас)

Адукацыя
Дзейнасць клірык, багаслоў, абаронца навакольнага асяроддзя, Oriental Orthodox bishop
Месца працы
Імя пры нараджэнні Дзімітрыяс Архандоніс
Арыгінал імя
пры нараджэнні
Δημήτριος Αρχοντώνης
Нараджэнне 29 лютага 1940(1940-02-29)[1][2] (84 гады) ці 1940[3]
Епіскапская хіратонія 25 снежня 1973

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Ордэн Свабоды, Украіна
Ордэн Свабоды, Украіна
Кавалер ордэна Князя Яраслава Мудрага І ступені
Кавалер ордэна Князя Яраслава Мудрага І ступені
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Грузінскі ордэн Залатога руна
Грузінскі ордэн Залатога руна
Вялікі крыж ордэна Заслуг, Венгрыя
Вялікі крыж ордэна Заслуг, Венгрыя
Кавалер ордэна Падвойнага белага крыжа 2 класа
Кавалер ордэна Падвойнага белага крыжа 2 класа
Вялікі Крыж I ступені ордэна Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Вялікі Крыж I ступені ордэна Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Патрыя́рх Варфаламе́й I (грэч. Πατριάρχης Βαρθολομαίος ο Α', турэцк.: Patrik I. Bartholomeos, свецкае імя Дымі́трыяс Архандо́ніс, грэч. Δημήτριος Αρχοντώνης, турэцк.: Dimitris Arhondonis; 29 лютага 1940, Зейтынлі-кёю, востраў Гёкчэада, Турцыя) — епіскап Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы; з 22 кастрычніка 1991 — 232-і Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Сусветны Патрыярх, прадстаяцель Канстанцінопальскай Праваслаўнай Царквы.

Тэзаіменства — 11 чэрвеня, дзень памяці апостала Варфаламея.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 лютага 1940 г. у вёсцы Айос Тэадорас на востраве Імроз (цяпер Гёкчэада) у Турцыі. Па этнічным паходжанні грэк.

Скончыў сярэднюю грэцкую школу у Стамбуле. Па заканчэнні ў 1961 г. Халкінскай багаслоўскай школы на востраве Халкі быў пасвечаны ў дыякана. У 1961—1963 гг. служыў афіцэрам у турэцкай арміі.

З 1963 па 1968 гг. вучыўся ў Папскім Усходнім інстытуце ў Рыме, у Швейцарыі і ГерманііМюнхенскім універсітэце). Быў лектарам у Папскім Грыгарыянскім універсітэце; доктар багаслоўя Папскага Усходняга інстытута (дысертацыя па тэме кананічнага права). Валодае грэцкай, турэцкай, ангельскай, італьянскай, нямецкай, французскай і лацінскай мовамі.

Па вяртанні ў 1968 г. у Стамбул працаваў у Халкінскай школе, дзе ў 1969 г. патрыярхам Афінагорам I быў пасвечаны ў прасвітара. Патрыярхам Дзімітрыем, які ўзышоў на пасад у 1972 г., быў прызначаны кіраўніком створанага тады Патрыяршага Кабінета.

25 снежня 1973 г. хіратанісан у епіскапа з тытулам мітрапаліта Філадэльфійскага, з захаваннем пасады кіраўніка Патрыяршага Кабінета. У студзені 1990 г. прызначаны мітрапалітам Халкідонскім. З сакавіка 1974 г. аж да сваёй патрыяршай інтранізацыі быў членам Сінода і шэрагу сінадальных камітэтаў.

Быў абраны кіраўніком Канстанцінопальскай царквы — Усяленскім Патрыярхам 22 кастрычніка 1991 г., чын інтранізацыі адбыўся 2 лістапада таго ж года.

Тытул[правіць | правіць зыходнік]

Поўны тытул прадстаяцеля Канстантынопальскай Царквы: Яго Боскае Усесвяцейшаства Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Усяленскі Патрыярх (грэч. Η Αυτοειοτάτη Παναγιότης, ο Αρփιεπίσκοπος κωνσταντινουπόλεως, νας ρμης και Οικουμενικός πατριάρփης).

Урад Турцыі не прызнае афіцыйна тытулавання Варфаламея як «Усяленскага Патрыярха» і прызнае толькі яго статус як кіраўніка праваслаўнай абшчыны Турцыі.

Міжнародная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы сваім актыўным патранаваннем і арганізацыяй мерапрыемстваў, скіраваных на абарону навакольнага асяроддзя, дзякуючы чаму атрымаў неафіцыйны тытул «зялёнага Патрыярха». У 2005 г. быў узнагароджаны прэміяй ААН за заслугі ў справе абароны навакольнага асяроддзя.

У студзені 2004 г. Патрыярх Варфаламей наведаў Кубу і асвяціў першы на востраве праваслаўны храм. Шмат разоў наведваў ЗША, дзе знаходзіцца найбуйнейшае кананічнае падраздзяленне пад ягонай юрысдыкцыяй. Удзельнічаў у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе ў 1999 і 2006 гг.

23 студзеня 2007 г. Патрыярх Варфаламей выступіў на сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) у Страсбургу. У сваім выступе ён падтрымаў імкненне Турцыі ўступіць у ЕС. Ён высока ацаніў «важныя поспехі Турцыі ў прыняцці стандартаў ЕС і правядзенні рэформаў, якія пераглядаюць ўнутранае заканадаўства», і нагадаў, што Канстанцінопальскі Патрыярхат «заўсёды падтрымліваў еўраперспектывы» турэцкай дзяржавы. Ён таксама падкрэсліў важнасць талерантнага падыходу да цвярозага дыялогу паміж рэлігіямі. Разам з тым ён адзначыў, што ў адносінах Канстанцінопальскай Царквы і дзяржавы ў Турцыі застаюцца нявырашаныя праблемы:

  • адмова турэцкіх уладаў прызнаваць «Сусветны» статус яго Патрыярхату,
  • адкрыць багаслоўскую школу на востраве Халкі і вярнуць уласнасць, якая належала раней Канстанцінопальскай Царквы.

Перад сваім выступам Патрыярх Варфаламей сустрэўся з прэзыдэнтам ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэнам і камісарам Савета Еўропы па правах чалавека Томасам Хамарбергам. Запрашэнне Патрыярха на сесію ў ПАРЕ выклікала пратэсты некаторых нацыяналістычна настроеных турэцкіх палітыкаў. У 2008 г., выступаючы 24 верасня ў Брусэлі перад дэпутатамі Еўрапарламента з прамовай, пацвердзіў сваю падтрымку еўраінтэграцыі Турцыі.

У красавіку 2008 г. уключаны часопісам Time у спіс 100 самых уплывовых людзей свету.

Узаемаадносіны з каталіцкім светам[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2005 г. Варфаламей I запрасіў у Стамбул Папу Рымскага Бенедыкта XVI. Візіт адбыўся ў лістападзе 2006 г. Пантыфік стаў трэцім з першасвятароў Рыма, якія пабывалі ў Турцыі (яго папярэднік Ян Павел II наведаў гэтую краіну ў 1979 г., а Папа Павел VI — у 1967 г.). Папа прысутнічаў на літургіі ў храме Св. Георгія на Фанары 30 лістапада. Вітаючы яго, Патрыярх Варфаламей назваў «благаслаўленнем свету» візіт Папы на дзень апостала Андрэя, прастольнае свята Усяленскай патрыярхіі, і сказаў, што смуткуе аб тым, што дзве царквы яшчэ не злучаныя. Па выніках сустрэчы Варфаламей I і Бэнэдыкт XVI выпусцілі сумесную заяву.

25 траўня 2014 г. у Апостальскай дэлегатуры Ватыкана ў Іерусаліме адбылася прыватная сустрэча паміж Патрыярхам Варфаламеем I і Папам Францішкам. Па яе выніках была абвешчаная сумесная дэкларацыя, якая складаецца з дзесяці пунктаў, у якіх гаворыцца аб тым, што:

  • сустрэча паміж біскупамі Рыма і Канстанцінопаля з’яўляецца крыніцай глыбокай духоўнай радасці і плёнам Божага Провіду;
  • Патрыярх і Папа з нецярпеннем чакаюць дня, калі дзве Царквы змогуць сумесна ўдзельнічаць у цэлебрацыі Эўхарыстыі, і што гэта можна дасягнуць праз вызнаванне адзінай веры, пастаянную малітву, братэрскі дыялог;
  • пры гэтым мэтай багаслоўскага дыялогу не павінен быць пошук кампрамісу, а паглыбленае разумення ўсёй ісціны, перададзенай Царкве самім Хрыстом.

Таксама ў дэкларацыі было сказана, што дзве царквы абавязаны даць агульнае сведчанне Божай любові да ўсіх людзей, абараняць годнасці чалавечай асобы на кожным этапе яе жыцця, у тым ліку ў святасці сям’і, заснаванай на шлюбе. У дэкларацыі сказана пра неабходнасць сумеснага вырашэння пытанняў голаду, беднасці, несправядлівага размеркавання рэсурсаў, непісьменнасці, безадказнага стаўлення да планеты. Акрамя таго, у дэкларацыі гаворыцца аб адзіных намаганнях хрысціянаў у абароне публічнага вызнання сваёй веры. Асаблівая заклапочанасць была выказана становішчам хрысціянаў у краінах Блізкага Усходу.

Асабліва можна адзначыць дзіўны факт гэтай сустрэчы — Папа Рымскі Францыск пацалаваў у знак пакоры руку патрыярху Варфаламею, які адчуў няёмкасць, не паспеўшы прыбраць руку ад пацалунку, пасля чаго ветліва адказаў крыжападобным лабазаннем.

У Рускай Праваслаўнай Царкве ахарактарызавалі сустрэчу і дэкларацыю як «прыватныя», паколькі Патрыярх Варфаламей не праводзіў кансультацый з іншымі памеснымі праваслаўнымі цэрквамі, адпаведна ён мог прадстаўляць выключна толькі Канстанцінопальскі Патрыярхат.

Зноскі

  1. а б в Bartholomew Archbishop of Constantinople, New Rome and Ecumenical Patriarch
  2. Patriarch Bartholomaios I. // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 28 чэрвеня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]