Обалінец

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Обалінец)
Jump to navigation Jump to search
Обалінец
Каардынаты: 55°36′28,29″ пн. ш. 29°30′10,20″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 0,68 км
Шырыня 0,27 км
Плошча 0,15 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,67 км
Плошча вадазбору 4,5 км²
Упадаюць пратока
Выцякаюць ручай
Обалінец (Беларусь)
Обалінец
Обалінец
Обалінец (Віцебская вобласць)
Обалінец
Обалінец

О́балінецвозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна, за 46 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, на поўдзень ад возера Клётнае і вёскі Уладзіміраўка.

Плошча паверхні возера 0,15 км², даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,67 км. Плошча вадазбору 4,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 2 м. Берагавая лінія звілістая. У паўночнай частцы ў Обалінец упадае пратока з возера Клётнае, у паўднёвай выцякае ручай у раку Свіна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)