Перайсці да зместу

Войская (Камянецкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Войская (аграгарадок))
Аграгарадок
Войская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
301[1]
Насельніцтва
941[1] чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1631[2]
Паштовы індэкс
225066[2]
Аўтамабільны код
1
СААТА
1240813031
Войская на карце Беларусі ±
Войская (Камянецкі раён) (Беларусь)
Войская (Камянецкі раён)
Войская (Камянецкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Войская (Камянецкі раён)

Во́йская[3] (трансліт.: Vojskaja, руск.: Войская) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Войскага сельсавета.

Размешчана на Высокаўскай раўніне, за 400 м ад левага берага ракі Крывуля, непадалёк ад яе вытоку. Побач знаходзіцца найбольшая абсалютная адзнака Высокаўскай раўніны — 198 м.

Паселішча ляжыць за 15 км на захад ад Каменца, за 47 км на поўнач ад Брэста, за 19 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Брэст — Беласток. Па паўночнай мяжы вёскі праходзіць аўтадарога Высокае — Кобрын Р102.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы працуе сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад, 4 крамы, малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў, Свята-Троіцкая царква.

З’яўляецца цэнтрам калектыўнага сялянскага аб’яднання «Колас».

Свята-Троіцкая царква з брамай-званіцай (1751)[5]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

За 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі, за 0,4 км ад хутара Прыходы знаходзіцца курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча, датаваны XI—XII стагоддзямі.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7. С. 24
  2. а б Белпошта (руск.)
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вайска́я
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  5. Войская (Камянецкі раён) на сайце Radzima.org