Каморскія Астравы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Саюз Каморскіх Астравоў
кам.(фр.) бел. Udzima wa Komori
фр.: Union des Comores
араб.: الاتحاد القمري
Шаблон:Сцягафікацыя/Саюз Каморскіх Астравоў Герб Каморскіх астравоў
Сцяг Каморскіх астравоў Герб Каморскіх астравоў

Каардынаты: 12°11′00″ пд. ш. 44°14′00″ у. д. / 12.183333° пд. ш. 44.233333° у. д. (G) (O) (Я)

LocationComoros.svg
Дэвіз: «Unité — Justice — Progrès
(фр.: «Адзінства, Справядлівасць, Развіццё»
Гімн: «Лунае сцяг, узвяшчаючы нашу поўную незалежнасць»
Дата незалежнасці 5 чэрвеня 1975 (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы Каморская(фр.) бел., французская, арабская
Сталіца Мароні
Найбуйнейшы горад Мароні
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Ікілілу Дуанін
Фуад Махаджы
Махмед Алі Саілі
Нурдзін Бурхан
Дзярж. рэлігія Іслам (суніцкага толку)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
167-я ў свеце
1 862 км²
малаважна
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

752 000 чал. (158-я)
404 чал./км²
ВУП
  • Разам (2004)
  • На душу насельніцтва

$1,049 млрд.  (171-ы)
$1,660
ІРЧП (2007) 0.576 (139-ы)
Валюта Каморскі франк
Інтэрнэт-дамен .km
Тэлефонны код +269
Часавы пояс +3

Саюз Каморскіх Астравоў (да снежня 2001 — Федэратыўная Ісламская Рэспубліка Каморскія Астравы) уключае тры вострава Каморскага архіпелагу: Гранд-Камор, Анжуан, Махелі. Востраў Майота, які раней уваходзіў у склад краіны, са снежня 1976 мае статус тэрытарыяльнай адзінкі Францыі. Сталіца — г. Мароні (каля 50 тыс. чал.). Тэрыторыя — 2235 кв. км (в. Гранд-Камор — 1147 кв. км, Анжуан — 424 кв. км, Махелі — 290 кв. км, Майота — 374 кв. км).

Насельніцтва — 690 тыс. чал. (в. Майота — 88 тыс. чал.). Большасць насельніцтва складаюць каморцы — нашчадкі арабаў, малагасійцаў і выхадцаў з усходняга ўзбярэжжа Афрыкі. Апроч каморцаў на архіпелагу пражываюць арабы, малагасійцы, а таксама выхадцы з Індыі і Пакістана. Практычна ўсё насельніцтва краіны — мусульмане суніцкага толку.

Афіцыйныя мовы: каморская, французская і арабская.

Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (6 ліпеня).

Грашовая адзінка — каморскі франк (1 дол. ЗША роўны 330 кам.фр.).

Дзейсная Канстытуцыя зацверджана ў снежні 2001 г.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каморскія астравы былі каланізаваныя Францыяй у 19 ст. У 1961 Каморам быў нададзены статус заморскай тэрыторыі Францыі, а ў 1968 архіпелаг атрымаў унутранае самакіраванне. Незалежнасць абвешчана 6 ліпеня 1975 году.

З моманту атрымання незалежнасці становішча ў краіне характарызуецца нестабільнасцю — за гэты час адбылося 18 дзяржаўных пераваротаў. Захоўваюцца міжастраўныя супярэчнасці — за далучэнне да Францыі выступаюць сепаратысты на Анжуане і Махелі.

У красавіку 1999 у выніку ваеннага перавароту ў Мароні да ўлады ў краіне прыйшоў начальнік генштаба УС палкоўнік А. Асумані. У красавіку 2002 ён быў абраны прэзідэнтам краіны.

Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, абіраны на 4-х летні тэрмін ад аднаго з астравоў у Саюзу на ратацыйнай аснове. У маі 2006 г. прэзідэнтам краіны стаў А. Самбі (прадстаўнік в. Анжуан).

У сяр. 2006 у краіне пачаўся палітычны крызіс з-за супрацьстаяння цэнтральных улад і адміністрацыі Анжуана на чале з М. Бакарам, які абвясціў сябе ў чэрвені 2007 г. прэзідэнтам.

Заканадаўчы сход (парламент) краіны складаецца з 33 дэпутатаў. Апошнія выбары адбыліся ў маі 2004 г.

Узброеныя сілы налічваюць каля 1,6 тыс. чалавек, уключаючы жандармерыю і нацыянальную паліцыю. Уласна армейскія падраздзяленні — 510 чал.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Каморы — адсталая аграрная краіна, адна з найменш развітых дзяржаў свету. У 2007 г. ВУП меў адмоўныя тэмпы росту (-1 %). Узровень інфляцыі склаў 3 %. Знешняя запазычанасць — 280 млн дол. ЗША, каля 64 % ВУП.

Асновай эканомікі з'яўляецца сельская гаспадарка. Яго прадукцыя складае 95 % экспарту краіны. Галоўныя экспартныя культуры — іланг-іланг, ваніль, гваздзіка, копра і базілік. Для ўнутранага спажывання вырошчваюць рыс, кукурузу, маніёку, ямс. Налічваецца каля 40 тыс. галоў буйнарагатага быдла, прыкладна 3 тыс. коз і авечак. Штогод вылоўліваецца каля 4,5 тыс. тон рыбы.

Прамысловасць развіта слаба (4 % ВНП, каля 1 тыс. занятых). Перапрацоўваецца мясцовая сыравіна, вырабляюцца эфірныя маслы, ваніль, копра, мыла, безалкагольныя напоі. Нарыхтоўваецца драўніна.

Транспарт. Даўжыня аўтадарог — 763 км, з іх 450 км асфальтаваны, аўтапарк налічвае каля 6 тыс. машын. Чыгунак няма. Найвялікшае значэнне мае марскі транспарт.

Знешнегандлёвы баланс мае хранічны дэфіцыт. Каморы імпартуюць нафтапрадукты, харчаванне, цэмент, машыны і абсталяванне. Асноўныя гандлёвыя партнёры — Францыя, ПАР, ЗША, Індыя, Кітай.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]