Вуліца Кірыла і Мяфодзія (Мінск)
Кірыла і Мяфодзія Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Цэнтральны раён |
Гістарычны раён | Верхні Горад |
Працягласць | 190 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() |
Ранейшыя назвы |
Вялікая Бернардзінская, Манастырская, Бакуніна |
Назва ў гонар | Кірыл і Мяфодзій |
![]() |
Вуліца Кіры́ла і Мяфо́дзія (раней Вялі́кая Бернардзі́нская, Манасты́рская, Баку́ніна) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца размешчана ў гістарычным Верхнім горадзе. Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пачынаецца ад плошчы Свабоды, спускаецца ў бок р. Свіслач да скрыжавання з вуліцай Зыбіцкай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fa/Miensk%2C_Vysoki_Rynak-Vialikaja_Bernardynskaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA-%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%91%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281918%29.jpg/220px-Miensk%2C_Vysoki_Rynak-Vialikaja_Bernardynskaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA-%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%91%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281918%29.jpg)
Вуліца з’яўляецца адной з найстарэйшай у Мінску[1]. На тэрыторыі комплексу манастыра бернардзінцаў, у раёне вуліцы Кірыла і Мяфодзія у 2010—2013 гады актыўна праводзіліся археалагічныя працы, падчас якіх быў выяўлены ўчастак вуліцы, якая з XI—XII стагоддзяў праходзіла ад Свіслачы ў бок Бернардзінскага кляштара, дзякуючы чаму было ўдакладнена месцазнаходжанне пасада старажытнага Менска — тэрыторыі, дзе жылі рамеснікі, гандляры. Таксама былі знойдзены рэчы XI—XIV стагоддзяў[1].
Першыя вядомыя пабудовы адносяцца да пачатку XVI стагоддзя, калі забудоўваўся раён Верхняга горада[2]. Гістарычная назва вуліцы — Вялікая Бернардзінская, у 1866—1922 гадах называлася Манастырскай, паводле знаходжання на вуліцы рэлігійных пабудоў[3].
У 1893 годзе па вуліцы была пракладзена лінія конкі. У 1922 годзе вуліца была перайменавана ў гонар рускага рэвалюцыянера-анархіста Міхаіла Аляксандравіча Бакуніна.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Miensk%2C_Vysoki_Rynak-Vialikaja_Bernardynskaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA-%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%91%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281926%29.jpg/220px-Miensk%2C_Vysoki_Rynak-Vialikaja_Bernardynskaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA-%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%91%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281926%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/TramvajSvisloch.jpg/220px-TramvajSvisloch.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Ka%C5%9Bcio%C5%82_%C5%9Bv._Jazepa_-_3.jpg/220px-Ka%C5%9Bcio%C5%82_%C5%9Bv._Jazepa_-_3.jpg)
У 1929 годзе замест конкі праклалі першую ў горадзе лінію трамвая, якую запусцілі ў ноч 8 на 9 кастрычніка. Трамвай рухаўся з вуліцы Бакунінскай (суч. Кірыла і Мяфодзія) па даўнім маршруце конкі, па драўляным Новым мосце цераз р. Свіслач (не захаваўся)[4]. Пасля войны каля гэтага моста немцаў прымусілі вырыць вялікую яму. Затым перад ёй расстралялі каля 70 фашыстаў, пахаваных у выкапанай яме. У 1956 годзе лінія трамвая на вуліцы была ліквідавана.
У 1990 годзе была перайменавана гонар асветнікаў і стваральнікаў славянскага пісьма братоў Кірыла і Мяфодзія.[1].
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1c/%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%97%D1%8C%D0%B2%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D1%8F_%D0%9D%D0%B0%D0%B9%D1%81%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%86%D0%B5%D0%B9%D1%88%D0%B0%D0%B9_%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8B_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%96_%28%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%29_06.jpg/220px-%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%97%D1%8C%D0%B2%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D1%8F_%D0%9D%D0%B0%D0%B9%D1%81%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%86%D0%B5%D0%B9%D1%88%D0%B0%D0%B9_%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8B_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%96_%28%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%29_06.jpg)
Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 3 — Свята-Духаў кафедральны сабор (былы касцёл бернардзінак; 1642—1648) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000080
- № 5 — жылы корпус кляштара бернардзінак (1642—1648) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000080
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9A%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0_%D1%96_%D0%9C%D1%8F%D1%84%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%8F%2C_7_-_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%97%D1%8B%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_25.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9A%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0_%D1%96_%D0%9C%D1%8F%D1%84%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%8F%2C_7_-_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%97%D1%8B%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_25.jpg)
- № 7 — флігель (1730-я гады) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000080
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- гандлёвыя рады (1810—1817) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000081
- № 4 — касцёл Святога Іосіфа (другая палова XVII стагоддзя) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000081
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9A%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0_%D1%96_%D0%9C%D1%8F%D1%84%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%8F%2C_6.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9A%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0_%D1%96_%D0%9C%D1%8F%D1%84%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%8F%2C_6.jpg)
- № 6 — жылы корпус былога кляштара бернардзінцаў (1650-я) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000081
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7b/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9A%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0_%D1%96_%D0%9C%D1%8F%D1%84%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%8F%2C_2_-_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%97%D1%8B%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_23_%2801%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9A%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0_%D1%96_%D0%9C%D1%8F%D1%84%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%8F%2C_2_-_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%97%D1%8B%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_23_%2801%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f6/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9C%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9_%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9A%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0_%D1%96_%D0%9C%D1%8F%D1%84%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%8F%2C_8%D0%94.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9C%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9_%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9A%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0_%D1%96_%D0%9C%D1%8F%D1%84%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%8F%2C_8%D0%94.jpg)
- № 8д — Музей мінскай конкі
- № 8 — флігель былога кляштара бернардзінцаў (1817) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000081
Зноскі
- ↑ а б в Улица Кирилла и Мефодия . Улицы города. Минск старый—новый. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
- ↑ Вуліца Кірыла і Мяфодзія(недаступная спасылка). Гісторыя цэнтра. КУП «Мінская Спадчина». Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
- ↑ Вуліца Кірыла і Мяфодзія(недаступная спасылка). Гісторыя цэнтра. КУП «Мінская Спадчина». Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
- ↑ С. Крапивин. Трамвай "в часы, известные одним посвященным" . TUT.BY (8 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Кірыла і Мяфодзія (Мінск)