Вядомыя асобы Лепеля
Вядомыя ўраджэнцы Лепеля:
А[правіць | правіць зыходнік]
- Залман Еўнавіч Абезгаўз (1920—1988) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1956).
- Тамара Міхайлаўна Алпеева (нар. 1949) — беларускі філосаф, культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1993), прафесар (1996).
Б[правіць | правіць зыходнік]
- Макс Львовіч Беленькі (1911—1965) — фармаколаг, выкладчык. Доктар медыцынскіх навук.
- Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў (нар. 1962) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Г[правіць | правіць зыходнік]
- Леанід Міхайлавіч Гітлін (нар. 1948) — беларускі архітэктар.
- Міхаіл Саламонавіч Годэс (1901—1937) — савецкі гісторык[1].
- Іосіф Навумавіч Гурвіч (1895—1978) — мастак, графік і адміністратар у сферы культуры.
Е[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Міхайлавіч Ерашоў (1911—1948) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
- Максім Леанідавіч Ермаловіч (нар. 1977) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Ж[правіць | правіць зыходнік]
- Яўген Віктаравіч Жарнасек (нар. 1987) — беларускі штангіст. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
- Галіна Мікалаеўна Жураўлёва (нар. 1967) — беларускі майстар выцінанкі.
З[правіць | правіць зыходнік]
- Мікалай Фаміч Заблоцкі (1867-?) — протаіерэй.
- Сяргей Мікалаевіч Занько (нар. 1957) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
- Станіслаў Здановіч (1882—1970) — польскі дзяржаўны дзеяч.
К[правіць | правіць зыходнік]
- Яўген Генадзевіч Калінін (нар. 1993) — беларускі футбаліст.
- Тэафіля Каранкевіч (1901—1985) — польская актрыса.
- Міхаіл Веніямінавіч Курман (1905—1980) — статыстык, дэмограф.
Л[правіць | правіць зыходнік]
- Міхаіл Ільіч Ліфшыц (1877—1934) — гастраэнтэролаг, анколаг. Доктар медыцыны (1910), прафесар.
- Якаў Барысавіч Ліўшыц (1881—1942) — журналіст.
- Ягор Лях (нар. 1996) — беларускі гандбаліст.
М[правіць | правіць зыходнік]
- Анастасія Аляксандраўна Мазго (нар. 1995) — беларуская гандбалістка. Майстар спорту Беларусі.
- Уладзімір Якаўлевіч Матыль (1927—2010) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, рэжысёр тэатра і сцэнарыст. Народны артыст Расіі (2003).
- Салі Сяргеевіч Майзель (1900—1952) — мовазнавец, семітолаг, цюрколаг.
- Барыс Саламонавіч Мэйлах (1909—1987) — літаратуразнавец, доктар філалагічных навук.
- Валянцін Рыгоравіч Мухін (1926—2005) — Герой Савецкага Саюза (1966), заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР (1967), генерал-маёр авіяцыі (1981).
- Віктар Георгіевіч Мяснікоў (1936—2016) — урач-фтызіятр. Доктар медыцынскіх навук, прафесар[2]
П[правіць | правіць зыходнік]
- Сцяпан Георгіевіч Папоў (нар. 1984) — беларускі самбіст.
- Іосіф Антонавіч Парфіяновіч (1902—1993) — вучоны-фізік, заснавальнік навуковай школы па люмінесцэнцыі і радыяцыйнай фізіцы. Доктар фізіка-матэматычных навук (1958), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1970).
- Францішак Пяткевіч (1899—1980) — лекар і беларускі нацыянальны дзяяч.
Р[правіць | правіць зыходнік]
- Піліп Мікалаевіч Рачыцкі (1893—1937) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, наркам земляробства Беларускай ССР (1929—1933).
С[правіць | правіць зыходнік]
- Карп Трафімавіч Саленік (1811—1851) — украінскі акцёр, адзін з заснавальнікаў украінскага рэалістычнага тэатра.
Ф[правіць | правіць зыходнік]
- Антоній Фіялкоўскі (1797—1883) — рымска-каталіцкі дзеяч.
Ш[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Ісакавіч Шуб .
- Уладзімір Уладзіміравіч Шыцько (нар. 1954) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.