Вялікая пячатка ЗША
Вялікая пячатка ЗША (англ.: Great Seal of the United States) — выкарыстоўваецца, каб пацвердзіць сапраўднасць дакументаў, выпушчаных урадам Злучаных Штатаў Амерыкі.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Пярэдні бок[правіць | правіць зыходнік]
На пярэднім боку пячаткі намаляваны белагаловы арлан, які з'яўляецца нацыянальным знакам ЗША. У адной лапе ён трымае 13 стрэл, у другой — аліўкавую галіну, сімвалізуючы, што Злучаныя Штаты Амерыкі «жадаюць міру, але заўсёды гатовыя да вайны». Аліўкавая галіна традыцыйна намаляваная з 13 лісткамі і 13 аліўкамі. Галава арла звернутая ў бок аліўкавай галіны, што азначае большую перавагу міру, а не вайне. У дзюбае арол трымае скрутак з надпісам на лацінскай «E Pluribus Unum», што перакладаецца як «са шматлікіх — адзін». Над галавой арла размешчаны 13 зорак у блакітным воблаку. Зоркі размешчаныя ў шэрагах 1-4-3-4-1, фармуючы шасціканцовую зорку. На грудзях ў арла шчыт з 13 чырвонымі і белымі палосамі і 50 зоркамі на сінім фоне.
Зваротны бок[правіць | правіць зыходнік]
На зваротным боку пячаткі намаляваная няскончаная піраміда, вяршыню якой вянчае вока ў трыкутніку. Піраміда складаецца з трынаццаці ўзроўняў, традыцыйна сімвалізуючы 13 штатаў, якія першапачаткова ўваходзілі ў склад ЗША — Масачусетс, Конэкцікут, Род-Айленд, Нью-Гэмпшыр, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пэнсільванію, Дэлавэр, Вірджынію, Мэрылэнд, Паўночную Караліну, Паўднёвую Караліну, Джорджыю. На першым узроўні нанесеная дата 1776 рымскімі лічбамі — MDCCLXXVI. Вока на вяршыні піраміды азначае «Вока Провіды». Надпіс «Annuit C?ptis» азначае «яно добразычлівае да нашых пачынанняў». Фраза, размешчаная на скрутку пад пірамідай, абвяшчае «Novus Ordo Seclorum» — «Новы парадак навекі».
Спіс усіх элементаў лікам трынаццаць[правіць | правіць зыходнік]
- 13 зорак
- 13 палос
- 13 стрэл у лапе арла
- 13 аліўкавых лісткоў
- 13 маслінаў на галіне
- 13 цагляных узроўняў піраміды
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
«Вялікая пячатка ЗША» з 1935 года размешчаная на адваротным боку банкноты $1. Злева выява адваротнага боку пячаткі, зправа — пярэдняга боку.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікая пячатка Злучаных Штатаў Архівавана 11 снежня 2007.
- www.greatseal.com (англ.)
- The Great Seal of the United States PDF, (англ.)